так-ся́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
так-ся́к - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́к-ся́к нареч., разг., в знач. сказ. ся́к-та́к, та́к-ся́к;

ну э́то ещё та́к-ся́к ну гэ́та яшчэ́ ся́к-та́к (та́к-ся́к).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

так-ся́к нареч., разг. так-ся́к;

так-ся́к наўскася́к, абы́ не па-лю́дску — тяп-ля́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

так-ся́к, прысл.

Разм.

1. Нейкім чынам; з пэўнымі намаганнямі. Калёсы так-сяк сабралі, крывыя, скрыпучыя, аднабокія, а хамутоў няма. Ермаловіч. Хто так-сяк трымаўся на нагах, кінуліся куды каторы. Лынькоў.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Так-ся́к ’нейкім чынам’, ’абы-як’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Арх. Вяр.), ’як-небудзь’ (ТС). Спалучэнне так (гл.) з сяк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяк-та́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
сяк-та́к - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяк-та́к, прысл.

1. 3 вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

Ён сяк-так пераплыў раку.

2. у знач. вык. Цярпіма.

Ну як жыццё? — Сяк-так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяк / и так и сяк разг. і так і сяк; так-ся́к, сяк-та́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяк: і сяк і так разг. и так и сяк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)