1.стро́йны; шчу́плы; хударля́вы; згра́бны, get slim худзе́ць
2. малы́, сла́бы;
slim hope мала́я надзе́я
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жучо́к, ‑чка, м.
Памянш.да жук (у 1 знач.); невялікі жук. Жучкі і конікі трашчалі І ў стройны звон свой зык злівалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сула́джаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад суладзіць.
2.узнач.прым.Стройны, узгоднены; гарманічны. Школьная праца ішла сваім добра суладжаным, няспынным ходам.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытмі́чны
(гр. rhythmikos = суразмерны, стройны)
які адбываецца ў пэўным рытме, падпарадкаваны рытму; раўнамерны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
śmigły
1. высокі, стройны;
2. хуткі, імклівы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАРТО́СІК (Іван) (Іосіф) Станіслававіч (н. 1.11.1933, г. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. майстар маст. шклавырабаў, шліфоўшчык-алмазчык. З 1949 працуе на шклозаводзе «Нёман». Распрацаваў уласныя прыёмы ў тэхніцы алмазнай грані, шліфаваў у ёй малюнкі на унікальных творах з хрусталёвага шкла. Сярод уласных твораў: камплекты святочнага посуду (1966), «Дэсертны» (1968), «Ваза» (1970), «Гранат» (1978), прыборы «Хрусталёвае свята» (1967), «Стройны» (1980), блюда пад гародніну (1972), сервіз (1977), ваза пад гародніну ў стылі «рэтра» (1982) і інш.
Літ.:
Яницкая М.М. Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989. С. 186.