стро́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стро́йны стро́йная стро́йнае стро́йныя
Р. стро́йнага стро́йнай
стро́йнае
стро́йнага стро́йных
Д. стро́йнаму стро́йнай стро́йнаму стро́йным
В. стро́йны (неадуш.)
стро́йнага (адуш.)
стро́йную стро́йнае стро́йныя (неадуш.)
стро́йных (адуш.)
Т. стро́йным стро́йнай
стро́йнаю
стро́йным стро́йнымі
М. стро́йным стро́йнай стро́йным стро́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стро́йны, -ая, -ае.

1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, з прыгожай фігурай.

С. юнак.

С. стан.

2. Правільна і роўна размешчаны.

Стройныя рады прысад.

3. 3 правільнымі суадносінамі паміж часткамі; паслядоўны.

Стройнае гучанне аргана.

С. хор галасоў.

|| наз. стро́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́йны

1. (красиво, пропорционально сложённый, расположенный) стро́йный;

2. (логично построенный, упорядоченный) стро́йный; сла́женный;

~ная тэо́рыя — стро́йная тео́рия;

с. ако́рд — стро́йный акко́рд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стро́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, статны. На парозе з явілася стройная жанчына год трыццаці і, як даўнім знаёмым, усміхнулася нам. Няхай. Стройны стан, загарэлыя голыя рукі і ўзбітыя сонцам жоўтыя валасы акрэслена вызначаліся ў вялікай раме расчыненых варот. Дуброўскі. А прыгожыя ж, наўздзіў!.. Стан той стройны ды крамяны, Твар прыветны ды румяны. Крапіва. // Які мае прыгожую і прапарцыянальна складзеную фігуру. [Сяргееў:] — А-а, дык вы б [Марыля] так і сказалі, бландзін, стройны. Федасеенка. Сцяпанаў быў у новеенькай гімнасцёрцы,.. у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Падцягнуты, акуратны, стройны. Алешка. / Пра жывёлін. [Лось], лёгкі і стройны, горды і прыгожы. Кірэйчык. / Пра будынкі, збудаванні, калоны і пад. Бялеюць стройныя муры, Іскрыцца чарапіца. Астрэйка. З балкона віднеліся стройныя карпусы завода, вялізны парк. Ваданосаў. / Пра дрэвы, лес. Плячысты дуб, І рослы клён, І стройная сасна Шумяць — пяюць, Што зноў прыйшла Да нас Вясна-красна. Кірэенка. Стройныя дрэўцы роўнай алейкай збягалі кудысьці ўніз, відаць, да ракі. Шыловіч. Палянкі зноў змяняліся лесам, то стройныя баравым, то нізкім балотным. Колас.

2. Роўна, правільна размешчаны. Я заспяшаўся насустрач і неўзабаве ўбачыў стройную калону піянераў з чырвоным сцягам дружыны ўперадзе. Шыловіч. Усе, хто быў на калгасным двары, высыпалі на вуліцу і праводзілі стройную школьную калону ўсхваляванымі позіркамі. Кулакоўскі.

3. Правільна і лагічна пабудаваны; паслядоўны. Стройная тэорыя. Стройная канцэпцыя. □ Стройныя і цэльных тэарэтычных поглядаў, якія б служылі базісам для яго рэфарматарскай праграмы і асвятлялі прыватныя пытанні рэформы, у Гобсана няма. Ленін. // Які вылучаецца, вызначаецца зладжанасцю, дакладнасцю. Усе ўтрох сцішана глядзелі па стройны працэс [будаўнічых] работ. Шынклер. То мне здавалася, што гэта самае лепшае з усяго, што мною напісана: яно самае строгае, самае стройнае і душэўнае; кожнае слова ў ім не толькі стаіць на месцы, а стаіць важка, значна, нясе на сабе найбольшую пагрузку; тут поўна чалавечых хваляванняў, самых трапяткія адзнак нашага часу. Скрыган. // Зладжаны, гарманічны (пра музыку, спевы). Стройныя гукі аргана. Даносіўся стройны спеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́йны разм.

1. (пра чалавека) schlank, gut gebut, whlgestaltet; benmäßig (суразмерны);

2. (пра рух) harmnisch;

стро́йнымі шэ́рагамі in Reih und Glied, in geschlssenen Rihen;

у стро́йным пара́дку in tdelloser rdnung;

3. (пра будынак, музыку і г. д.) harmnisch, gut komponert;

4. (пра мову) lgisch, gut ufgebaut; гл. тс. зграбны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йныйстройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стан¹, -у, м.

Форма тулава, постаць чалавека.

Стройны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́йный

1. (складный) згра́бны; стро́йны;

стро́йная фигу́ра згра́бная (стро́йная) фігу́ра;

2. (согласованный — о звуках) зла́джаны, стро́йны;

стро́йный хор зла́джаны (стро́йны) хор;

3. (правильно расположенный) стро́йны;

стро́йные ряды́ стро́йныя рады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ністы, -ая, -ае.

Стройны, прапарцыянальнага, прыгожага целаскладу.

Станістая дзяўчына.

|| наз. ста́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́тны, -ая, -ае.

Стройны, добра, прапарцыянальна складзены.

Статная фігура.

|| наз. ста́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)