Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак. Імшыць хату. □ Вось і хата: дзед яшчэ імшыў Зруб яе смалісты, сукаваты.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасто́й Стары, смалісты, без абалоні, векавы лес (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
pitchy
[ˈpɪtʃI]
adj.
1) смалі́сты, смаляны́
2) лі́пкі, як смала́
3) чо́рны, як смала́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бярве́нне, ‑я, н., зб.
Бярвёны. [Тараска:] — А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды.Колас.Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́лкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Тое, што і смалісты (у 1 знач.). Ліплі да пальцаў смолкія стружкі і трэскі, якія Міша кідаў у агонь.Арочка.
2. Намазаны, насычаны смалой (у 2 знач.). І квач, кудзеляю абкручаны, Па смолкай грубцы гарцаваў.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаліна́, ‑ы, ж.
Разм. Смаловае палена, смалісты кавалак драўніны, смаляк. Уладзік памаўчаў, падкінуў у агонь кавалак смаліны.Краўчанка.// Наогул пра што‑н., насычаны смалой. Гэткая смаліна, дзіва што палае... Такога клуба больш ужо не паставім... — уздыхнула маці і панесла назад у хату нейкі клунак.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
по́дых, ‑у, м.
Лёгкі, слабы парыў (ветру); рух паветра. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення.Дуброўскі.Пералівалася пад подыхам ветру хвалямі густая азіміна.Шамякін./ Пра набліжэнне, наступленне чаго‑н. Было цёпла, хоць у паветры ўжо адчуваўся подых ранняй восені.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРШТЫ́Н (ням. Bernstein), янтар,
мінерал класа арган. злучэнняў, выкапнёвая акамянелая смала хвойных дрэў верхнемелавога—палеагенавага перыядаў. Аморфны вуглевадарод, каркасны палімер. Прыкладная хім. формула C10H16O4. Трапляецца ў выглядзе зерняў, жаўлакоў і пласцін памерам ад некалькіх мм да 50 см у папярочніку. Звонку мае шчыльную непразрыстую шэрую ці бурую скарынку прадуктаў акіслення. Колер жоўты і карычневы розных адценняў, аранжавы, малочна-белы, зеленаваты і інш. Празрысты або замутнены. Бляск шкляны або смалісты. Цв. 2—3. Крохкі. Шчыльн. каля г/см³. Дыэлектрык. Т-ра плаўлення 250—300 °C, лёгка згарае.
Частка бурштыну мае т.зв. інклюзы — уключэнні насякомых і раслінных рэшткаў (такія ўзоры высока цэняцца). Утвараецца ў працэсе фасілізацыі (акамянення) смалы ў выніку полікандэнсацыі смаляных кіслот і тэрпенаў і наступнага пераадкладання з пахаваннем у прыбярэжна-марскіх, лагунных і дэльтавых адкладах. Каштоўны ювелірна-вырабны камень. Для атрымання суцэльных масаў бурштынавая дробязь апрацоўваецца пад ціскам пры павышаных т-рах. Некандыцыйны бурштын — сыравіна для вытв-сці бурштынавых кіслот, масла, каніфолі, лакаў, фарбаў і інш.Асн. радовішчы па берагах Балтыйскага м. ў Расіі (Калінінградская вобл.), Германіі, Польшчы, а таксама ў Італіі, Бірме, Канадзе, ЗША, Мексіцы і інш.
У Беларусі вылучаюцца 3 перспектыўныя на бурштын раёны: Зах.-Беларускі, Мікашэвіцка-Жыткавіцкі і найб. перспектыўны Палескі (асабліва т.зв. Драгічынская плошча). Адклады на глыб. 15—80 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смо́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і смалісты. Ярка на камінку Смольны корч палае.Колас.Ад смольнага паху, разамлелай гарачыні злёгку кружыцца галава, стукае ў скронях.Навуменка.Ведай — лесаруба цяжкая работа, Трэба спрыт і дужасць смольны лес валіць.Хведаровіч.Святло падала на шчаку з ямачкай, на смольныя валасы і зграбную белую шыю.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)