смалі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смалі́сты смалі́стая смалі́стае смалі́стыя
Р. смалі́стага смалі́стай
смалі́стае
смалі́стага смалі́стых
Д. смалі́стаму смалі́стай смалі́стаму смалі́стым
В. смалі́сты (неадуш.)
смалі́стага (адуш.)
смалі́стую смалі́стае смалі́стыя (неадуш.)
смалі́стых (адуш.)
Т. смалі́стым смалі́стай
смалі́стаю
смалі́стым смалі́стымі
М. смалі́стым смалі́стай смалі́стым смалі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смалі́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе многа смалы.

Смалістая сасна.

2. Які пахне смалой, насычаны смаляным водарам.

С. пах у лесе.

Смалістае паветра.

3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес).

С. бор.

4. Бліскучы і чорны (пра валасы).

|| наз. смалі́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́сты смоли́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смалі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе смалу; у якім многа смалы. Смалісты корч. Смалістыя стружкі. □ Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд, смалістага, здаровага. Колас. Да вёскі дарогу.. [карэспандэнту] паказвалі свежыя смалістыя слупы, што выстраіліся ад самай станцыі. Шахавец. Пад соснамі смалістымі ў бары Курган высокі Лукашу сябры насыпалі. Танк.

2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Смалісты пах хвоі. □ Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. // Насыпаны пахам смалы. Бор, напоўнены мяккім, Смалістым паветрам, Не звініць, Не шуміць, Не пяе... Свірка.

3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес). Па тых лугавых, лясных сцежках хадзіў і я з бацькам у бярозавыя гаі, у смалістыя бары. Бялевіч. Лес быў смалісты, сасновы. Навуменка. У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі. Цвірка.

4. Чорны і бліскучы (пра валасы). Я сяджу адразу ж за шафёрам і таму часта затрымліваю позірк на яго высокай падстрыжанаю патыліцы. Чорныя, смалістыя валасы, дзябёлы чысты карак, на ёмкіх плячах бялюткая шаўковая тэніска. Ракітны. [Ілка] шыракаплечы, тоўсты, з доўгімі смалістымі вусамі і кароткай густой барадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смалі́сты hrzig;

смалі́стыя рэ́чывы Terstoffe pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

смоли́стый смалі́сты, смо́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смо́льны, -ая, -ае.

Тое, што і смалісты.

|| наз. смо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gummy [ˈgʌmi] adj. infml

1. кле́йкі, ліпу́чы

2. смалі́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

смо́льны гл. смалісты

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усма́л, ‑а, м.

Смалісты цурбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)