смалі́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
смалі́сты |
смалі́стая |
смалі́стае |
смалі́стыя |
| Р. |
смалі́стага |
смалі́стай смалі́стае |
смалі́стага |
смалі́стых |
| Д. |
смалі́стаму |
смалі́стай |
смалі́стаму |
смалі́стым |
| В. |
смалі́сты (неадуш.) смалі́стага (адуш.) |
смалі́стую |
смалі́стае |
смалі́стыя (неадуш.) смалі́стых (адуш.) |
| Т. |
смалі́стым |
смалі́стай смалі́стаю |
смалі́стым |
смалі́стымі |
| М. |
смалі́стым |
смалі́стай |
смалі́стым |
смалі́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
смалі́сты, -ая, -ае.
1. Які змяшчае ў сабе многа смалы.
Смалістая сасна.
2. Які пахне смалой, насычаны смаляным водарам.
С. пах у лесе.
Смалістае паветра.
3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес).
С. бор.
4. Бліскучы і чорны (пра валасы).
|| наз. смалі́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смалі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе смалу; у якім многа смалы. Смалісты корч. Смалістыя стружкі. □ Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд, смалістага, здаровага. Колас. Да вёскі дарогу.. [карэспандэнту] паказвалі свежыя смалістыя слупы, што выстраіліся ад самай станцыі. Шахавец. Пад соснамі смалістымі ў бары Курган высокі Лукашу сябры насыпалі. Танк.
2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Смалісты пах хвоі. □ Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. // Насыпаны пахам смалы. Бор, напоўнены мяккім, Смалістым паветрам, Не звініць, Не шуміць, Не пяе... Свірка.
3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес). Па тых лугавых, лясных сцежках хадзіў і я з бацькам у бярозавыя гаі, у смалістыя бары. Бялевіч. Лес быў смалісты, сасновы. Навуменка. У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі. Цвірка.
4. Чорны і бліскучы (пра валасы). Я сяджу адразу ж за шафёрам і таму часта затрымліваю позірк на яго высокай падстрыжанаю патыліцы. Чорныя, смалістыя валасы, дзябёлы чысты карак, на ёмкіх плячах бялюткая шаўковая тэніска. Ракітны. [Ілка] шыракаплечы, тоўсты, з доўгімі смалістымі вусамі і кароткай густой барадой. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смоли́стый смалі́сты, смо́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смо́льны, -ая, -ае.
Тое, што і смалісты.
|| наз. смо́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усма́л, ‑а, м.
Смалісты цурбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Смалісты кавалак дрэва.
Падпаліць дровы смаляком.
2. мн. Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смаляні́сты, ‑ая, ‑ае.
Які аддае смалой; смалісты. Смаляністы пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёгаць, -гцю, м.
Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.
Змазаць боты дзёгцем.
◊
Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.
|| прым. дзёгцевы, -ая, -ае і дзягця́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)