смаляк, ‑а, м.

Смалісты кавалак дрэва. На агні яркім полымем гарэў смаляк, і ад гэтага за кругам святла цемень здавалася яшчэ больш густой. Краўчанка. У грубцы весела разгараліся смалякі, страляла іскрамі. Шамякін. А я яшчэ памятаю, калі людзі смалякамі ды лучынай асвятляліся. Сіняўскі. // толькі мн. (смалякі, ‑оў). Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)