У выразе: у сто (у сотні) крат — у сто (у многа) разоў. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́ЛДРЫДЖ ((Aldridge) Айра Фрэдэрык) (каля 1805, Нью-Йорк — 7.8.1867),
амерыканскі акцёр-трагік. З негрыцянскай сям’і. Творчую дзейнасць пачаў у 1820-я г. ў аматарскім негрыцянскім т-ры ў Нью-Йорку. З 1826 у лонданскім, потым выступаў у т-рах многіх еўрап. краін, у т. л. ў 1858—59, 1861—62 у Расіі. Першы амер. акцёр, які заваяваў сусв.славу выкананнем шэкспіраўскіх роляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сла́важ.
1. Ruhm m -(e)s, Ehre f -;
сла́ва геро́ям! Ehre den Hélden!;
увянча́ны сла́вай rúhmgekrönt;
2. (рэпутацыя) Ruf m -(e)s;
мець до́брую сла́ву in gútem Ruf stéhen*;
мець ке́пскую сла́ву in schléchtem Ruf stéhen*, berüchtigt sein;
3.разм. (чуткі) Gerücht n -es, -e; Geréde n -s;
Курга́н сла́вы Rúhmeshügel m -s;
на сла́вуразм.áusgezeichnet, tréfflich, vórzüglich, aufs béste;
сла́ва Бо́гу! Gott sei Dank!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сла́ва, -ы, ж.
1. Ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, таленту і пад.
С. папулярнага артыста.
Паэтычная с.
Ордэн Славы.
2. Чутка, размовы (разм.).
Добрая с. ідзе пра наш горад.
3. Агульнапрынятая думка аб кім-, чым-н., рэпутацыя.
Добрая с. пра магазін.
◊
На славу (разм.) — вельмі добра.
Толькі слава, што... (разм.) — толькі лічыцца, гавораць так, а на справе зусім наадварот.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
будаўні́к, ‑а, м.
1. Той, хто будуе што‑н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў. □ Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі.Корбан.[Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона.Крапіва.
2.перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы. □ Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік.Чарот.[Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДА́У, Доу (Dou) Герард (7.4.1613, г. Лейдэн, Нідэрланды — 9.2.1675), галандскі жывапісец. Вучыўся ў свайго бацькі Я.Дау і ў Рэмбранта (1628—31), якому наследаваў у ранні перыяд творчасці. Пісаў пераважна невял. жанравыя карціны, у якіх ствараў вобразы вучоных, музыкантаў, гандлярак і інш.: «Астраном», «Зубны ўрач», «Скрыпач», «Гандлярка селядцамі» і інш. Натуралістычна-дакладнае адлюстраванне прадметаў, цікавыя сюжэты, спалучаныя з вонкавай прыгажосцю, дэкар. і светлавымі эфектамі, прынеслі яму славу моднага партрэтыста і майстра мініяцюрнага нацыянальнага жывапісу — своеасаблівага «галандскага ракако».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ава́нсам, прысл.
Наперад, загадзя, у лік будучага. Атрымаць авансам сто рублёў. □ Можна авансам Прапець славу Новаму году.Танк.Да якасці здымкаў ніхто з іх не прыдзіраўся, нават дзякавалі авансам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
церабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Машына для цераблення лёну, канапель. — Добры лён? — пацікавіўся Лемяшэвіч. — На славу ўрадзіўся. Не ведаем, як і справімся. Далі церабілку. Новенькую.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭЛЬ МЕДЫ́ГА ((Del Medigo) Іосіф Саламон) (16.3.1591, г. Кандыя, цяпер г. Іракліян, Грэцыя — 1655),
яўрэйскі лекар, матэматык, астраном, філосаф. У 1606—13 вучыўся ў Падуанскім ун-це: вывучаў астраномію і матэматыку (пад кіраўніцтвам Г.Галілея), а таксама філасофію і медыцыну. Пазней жыў у Каіры, Канстанцінопалі. Маючы славу знакамітага вучонага і медыка, у 1620 прыехаў у Вільню, некалькі гадоў быў лейб-медыкам Крыштафа Радзівіла. У 1628 выехаў у Амстэрдам. Памёр у Празе. Аўтар прац па філасофіі, яўр. л-ры, прыродазнаўчых навуках. Пакінуў нататкі пра сваё знаходжанне ў ВКЛ.