абдзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ, ‑дзяром, ‑дзераце; пр. абдзёр, ‑дзерла; заг. абдзяры; зак., каго-што.

1. Зняць, садраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. // Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.

2. перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіра́ць несов.

1. (кору, шкуру) сдира́ть, снима́ть; (резким движением снимать прикреплённое, надетое — ещё) срыва́ть;

2. (о струпе, прыще) сдира́ть, счёсывать, сковы́ривать;

3. разг. (цену и т.п.) сдира́ть, срыва́ть;

1-3 см. садра́ць1, 2, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Сарваць, аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае. Пазрываць кветкі.

2. З сілай рвануўшы, садраць усё, многае. Салдаты пазрывалі з сябе пагоны і кінулі пад ногі. Няхай. Вецер аканіцы Пазрываў з акон, Каля нашай хаты Ён пашкодзіў клён. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Усю ноч дзьмуў страшны вецер, усе тратуары засыпаны цэглай і атынкоўкай. Пазрывала вялікія лісты бляхі, паабурвала сцены. Лужанін. // Сапсаваць усё, многае. Пазрываць разьбу.

пазрыва́ць 2, ‑ае; зак., што.

Зрыць што‑н. у многіх месцах, зрыць усё, многае. Сапёры пазрывалі ўсё поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сем, сямі, Т сямю, ліч. кольк.

Лік і лічба «7». Напісаць лічбу 7. Сем у пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 7. Сем вучняў. Сем алоўкаў. □ Сем разоў адмерай, а раз адрэж. Прымаўка. Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль такую пару дабраў. Прыказка.

•••

Драць сем шкур гл. драць.

За сямю замкамі (пячацямі) гл. замок.

Злупіць (садраць) сем шкур гл. злупіць.

Сагнаць сем патоў гл. сагнаць.

Сем карабоў гл. кораб.

Сем пятніц на тыдні ў каго гл. пятніца.

Спусціць (зняць) сем шкур гл. спусціць.

У адзін дзень сем перамен — тое, што і сем пятніц на тыдні (гл. пятніца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагна́ць, абганю, абгоніш, абгоніць; заг. абгані; зак., каго-што.

1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго‑, што‑н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н. Абагнаць таварыша ў вучобе.

2. Сагнаць каго‑н. адкуль‑н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.

3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.

4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.

5. Прагнаць каго‑н. вакол чаго‑н.

•••

Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обо́драть сов.

1. (снять кору, оболочку, кожу — со всех сторон) аблупі́ць, мног. пааблу́пліваць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць; (снять, удалить, сдирая) садра́ць, здзе́рці, мног. паздзіра́ць, злупі́ць;

2. (очистить зерно) пашатрава́ць, сшатрава́ць;

3. (обтрепать) абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, абшарпа́ць;

4. (обобрать, ограбить) разг. абадра́ць, мног. паабдзіра́ць;

обо́драть как ли́пку абадра́ць як лі́пку; см. обдира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стара́цца ‘рупіцца, імкнуцца’, ‘прыкладаць намаганні, шчыраваць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Ян., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), старе́цца ‘рупіцца, клапаціцца’ (Нас.), стара́нны, стара́тлівы, старэ́нны ‘клапатлівы; хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), ст.-бел. старати сѧ ‘тс’, старѣють сѧ ‘стараюцца’ (Карскі 2-3, 388). Параўн. укр. стара́тися, рус. стара́ться, польск. starać się, в.-луж. starać so, н.-луж. staraś se, чэш. starati se, славац. starať sa, серб.-харв. ста̏рати се, славен. stȃrati se, балг. стара́я се ‘старацца’. Прасл. *starati sę ‘мучыцца з чым-небудзь, імкнуцца да чаго-небудзь, старацца’, якое да і.-е. *(s)ter(ə)‑/*(s)trě‑; гл. Борысь, 575. Роднаснае лат. starîgs ‘старанны’, літ. starìnti ‘цягнуць з цяжкасцю’, ст.-прус. stūrnawiskan ж. р. Тв. скл. адз. л. ‘сур’ёзнасць, важнасць’, англ.-сакс. stierne ‘сур’ёзны, строгі’, лац. sternāx ‘упарты, заўзяты’ (Фасмер, 3, 746 з літ-рай). Меркавалі таксама, што слова роднаснае стары, гл. (Скок, 3, 328; Брукнер, 513; Гуйер, LF, 50, 1923, 319–320, Шустар-Шэўц, 1354–1355). Махэк₂ (574) у якасці паралеляў прыводзіць яшчэ ням. stören, ст.-в.-ням. stōran ‘перашкаджаць’. Версію пра этымалагічную тоеснасць *starati (sę) з прасл. *terti (гл. церці), што грунтуецца на славен. tárati ‘мучыць’, ‘напружана працаваць’, terati ‘дапытваць, мучыць’ і пад., прапануе Куркіна (Этимология–1994–1996, 207), што патрабуе падмацавання матэрыялам іншых славянскіх моў. Гл. таксама Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 77–82: спроба, грунтуючыся на бел. ста́рыцьсадраць’, давесці паходжанне *starati sę ад *terti, гл. церці; параўн. таксама старкава́ны ‘стары, зморшчаны’ (Сцяшк. Сл.) ад та́ркаць, та́рыць ‘церці на тарцы’, ‘штурхаць’ (там жа). Гл. агляд версій у Новое в рус. этим., 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазніма́ць і паздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зняць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазнімаць каструлі з агню. Пазнімаць дзверы з завесаў. □ [Мацвей:] — А як Цімоша кілбасы ў Несцера пазнімаў, ты помніш? Лобан. Людзі .. патушылі печы і нават паздымалі бялізну, што вісела на вяроўках, нацягнутых між дрэвамі. Сіняўскі. // Прыбраць усё, многае. Пазнімаць рыштаванні. // Здзець з сябе ўсё, многае. Хлопцы зразумелі ўчынак свайго настаўніка і таксама саскочылі з павозкі ды пазнімалі шапкі. Якімовіч. [Рыбаловы] паздымалі кашулі і пазавязвалі рукавы. Броўка. // Адазваць адкуль‑н. усіх, многіх. Пазнімаць вучняў з заняткаў. Пазнімаць дывізіі з фронту.

2. Адмяніць усё, многае. Пазнімаць судзімасці. // Адмовіцца ад усяго, многага. Паздымаць прапановы. Пазнімаць кандыдатуры.

3. Садраць, зняць з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазнімаць кару з дрэў. □ На твары, там, дзе паздымалі бінты, расла рыжая шчаціна. Скрыган.

4. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць. Пазнімаць баксёраў са спаборніцтваў.

5. Вызваліць, звольніць усіх, многіх. Пазнімаць брыгадзіраў з работы.

6. Скапіраваць усё, многае. Пазнімаць копіі з дакументаў.

7. Узяць у наймы ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злупі́ць, злуплю, злупіш, злупіць; зак., што.

Разм.

1. Зняць, садраць верхні слой чаго‑н. Злупіць кару з дрэва. □ Цыганаваты Шот валачэ на сабе злубянелую шкуру, якую злупіў са здохлага каня. Шкраба.

2. Рэзкім рухам зняць што‑н. надзетае. Сцяпан злупіў боты і кінуўся ў стаў. Чарнышэвіч. Прыбраўся Кудлаты ў боты, у сярмягу; кашулю ўздзеў, што злупіў у Міколы. Танк.

3. перан. Узяць за што‑н. празмерна вялікую суму. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец усё падтаквае яму ды адводзіць далей. Якімовіч.

4. Жорстка, моцна набіць каго‑н. Старшына, замест нас бараніць, Выгадней знаходзіць — брата злупіць. «Полымя».

•••

Злупіць скуру (дзве, тры скуры) — жорстка пакараць за што‑н. Пабаяўся [Яська] ні з чым вяртацца ў двор: аканом скуру злупіць. С. Александровіч.

Злупіць шкуру, (дзве шкуры, сем шкур) — абабраць каго‑н., узяць лішняе пры разліку. [Максім:] Ды што вы, .. хочаце з мяне ўжо дзве [ш]куры злупіць: каб я і штраф заплаціў і яшчэ за штэмпель грошы аддаў. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Параніць чым‑н. вострым, абрэзаць. Адной рукой і галавой .. [Таццяна] ударыла ў раму, выбіла яе і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі. Шамякін. — Кінь гэтае шкло, твар парэжаш. — Дзяўчынка прытуліла шкло да грудзей. Чорны.

2. Нарэзаць, разрэзаць на часткі. Парэзаць хлеб. □ [Настаўніца] пароўну падзяляла цукеркі на ўсіх, парэзала торг на роўныя часткі, пачала наліваць чай. Няхай. // перан. Падзяліць, раздзяліць. Да апошняй ніткі абабраў ён [пан] вёску, Нават луг парэзаў, злыдзень, на палоскі, Каб садраць з прыгонных большыя аброкі. Бажко. // Папілаваць. [Грачова:] — З шафёрам Парэмчыкам цэлую машыну дроў яму парэзала. І ўсім у двары па ваду, дурненькая, бегае... Ракітны.

3. Зарэзаць, забіць усё, многае або ўсіх, многіх. Напрадвесні прыйшлі немцы. Хлеб увесь з магазінаў і свірнаў забралі, скаціну парэзалі. Жычка.

4. перан. Спаласаваць, зрэзаць, змаршчыніць. Відзён і калючы дрот белых, а за ім тры лініі акопаў парэзалі зямлю. Барашка. Ён быў немалады ўжо, гэты касманаўт — глыбокія маршчыны парэзалі твар і лоб. Шыцік.

5. перан. Намнога, у многіх месцах скараціць (пра артыкул, нарыс і пад.). Аднак што атрымалася? У другой карэктуры нарыс нехта — пакрамсаў і парэзаў. Нават не толькі парэзаў. Усе першыя абзацы... выкінуты. Грамовіч.

6. і без дап. Рэзаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)