пазрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Сарваць, аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае. Пазрываць кветкі.
2. З сілай рвануўшы, садраць усё, многае. Салдаты пазрывалі з сябе пагоны і кінулі пад ногі. Няхай. Вецер аканіцы Пазрываў з акон, Каля нашай хаты Ён пашкодзіў клён. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Усю ноч дзьмуў страшны вецер, усе тратуары засыпаны цэглай і атынкоўкай. Пазрывала вялікія лісты бляхі, паабурвала сцены. Лужанін. // Сапсаваць усё, многае. Пазрываць разьбу.
пазрыва́ць 2, ‑ае; зак., што.
Зрыць што‑н. у многіх месцах, зрыць усё, многае. Сапёры пазрывалі ўсё поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)