Frozen peas thaw quickly. Зялёны гарошак хутка размарожваецца.
3. станаві́цца сардэ́чным, дружалю́бным;
Some minutes later the atmosphere began to thaw. Праз некалькі хвілін атмасфера стала больш дружалюбнай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
увачаві́дкі, прысл.
1. Хутка, на вачах. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі.Васілевіч.Па стрэхах хат .. снег ужо растае і салома падсыхае ўвачавідкі.Брыль.Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі.Дуброўскі.Марыва туману ўвачавідкі рабілася празрыстым, пачало паступова раставаць.Краўчанка.// Імгненна. Твар старшыні ўвачавідкі наліваўся крывёю.Сабаленка.Збялеў хлапец увачавідкі.Бачыла.
2. Сваімі вачамі, асабіста; наглядна. Упэўніцца ў праўдзе ўвачавідкі. □ Сяляне ўвачавідкі ўбачылі, што грамадой ім [пад сілу] любая задача.Навуменка.І вось цяпер, перагортваючы старонкі старых блакнотаў, нібы ўвачавідкі бачыш тыя незабыўныя сустрэчы.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. умёрз, умерзла; зак.
1.ушто. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі. Змяніўся клімат, і ляднік пачаў раставаць. Камяні, што .. умерзлі ў яго цела, аселі на зямлі і ўтварылі .. узгоркі і грады.Гавеман.Там-сям у жолабе былі прыкметы кавалачкі асінавай кары. Адны ўмерзлі ў лёд, другія ляжалі на паверхні.Мяжэвіч.
2.без дап. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен.Капыловіч.Нават узімку, як умерзне балота, не едуць навакольныя мужчыны высечы дроў.Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пушча́ць ’пускаць’ (Шат., Бяльк.), ’браць кватарантаў; кідаць’ (Сл. ПЗБ), ’раставаць’: снег пушчае (дзятл., там жа), рус.пуща́ть ’пускаць’, польск.puszczać, чэш.poušteti ’выпускаць, пускаць’, славац.pusťať, в.-луж.pušćeć, н.-луж.pušćaś, серб.-харв.пу̏штати, славен.púščati, балг.пу́щам, ст.-слав.поуштати. Прасл.*pustjati суадноснае з *pustiti, ва ўсходніх славян звычайна *puskati (< *pus(t)kati, Банькоўскі, 2, 967), гл. пускаць. Усё да *pustъ (гл. пусты), паводле Сноя (516), першапачаткова ’рабіць бязлюдным, пакідаць’, гл. таксама Фасмер, 3, 416; Скок, 3, 82; Шустар-Шэўц, 2, 1194. Адсюль пушча́й ’няхай’ (Ян.; смарг., Сл. ПЗБ), параўн. рус.пуска́й ’тс’ (ад пускать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр.моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус.дан.моква́ ’сырасць’, польск.mokwa ’дождж’, славац.mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш.mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен.močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв.мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг.мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл.moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нуць ’раставаць’: снежок до вечэра тане (ТС). Параўн. укр.та́нути ’таяць’. Дзеяслоў з ‑ну‑ ад таць ’таяць’, гл. Параўн. таяць, гл.