КІРЫ́ЛА КАЖАМЯ́КА, Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка,

вобраз чарадзейных усх.-слав. казак і паданняў; асілак, пераможца змея. У казках пра К.К. зліліся матывы міжнар. казачнага сюжэта і мясц. падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра К.К. асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора). Сюжэт пра К.К. мае шмат агульнага з польск. паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына.

Л.​Р.​Бараг.

т. 8, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Расплата́цьразарваць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), росплата́ць ’распластаць, разгарнуць, разрэзаўшы ўздоўж’ (ТС), расплата́цца ’паваліцца і выцягнуцца’ (Варл.), ’расцягнуцца’ (люб., ЖНС). Гл. плата́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растарма́ха ’нехлямяжы, нязграбны чалавек’ (Ласт.), растармаха́ны ’раскудлачаны’ (Сл. ПЗБ), растармэ́ха ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл., Сл. рэг. лекс.), растармэ́ханы ’неахайны’, растармасі́цьразарваць, тузаючы’ (Нас.). Гл. тармасіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі. Пташнікаў. Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом. Паўлаў. // Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне. Лупсякоў. Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Залатым зігзагам маланка распаласавала неба. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЛДА́ЎСКІЯ ПАХО́ДЫ ХМЯЛЬНІ́ЦКАГА Б. 1650 І 1652,

паходы ўкр. сял.-казацкага войска на чале з Б.Хмяльніцкім супраць Малдаўскага княства як саюзніка Рэчы Паспалітай у час вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Улетку 1650 войска Б.​Хмяльніцкага перайшло граніцу Малдовы і заняло яе сталіцу г. Ясы, што прымусіла малд. гаспадара (князя) В.Лупу разарваць саюзныя адносіны з Рэччу Паспалітай і заключыць саюз з Украінай. Пасля паражэння ўкр. войска ў бітве пад Берасцечкам (1651) Лупу адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. У адказ Б.​Хмяльніцкі вясной 1652 арганізаваў другі паход на Малдову. 1—2.6.1652 у бітве ва ўрочышчы Батог ён знішчыў накіраванае на дапамогу Лупу польскае войска (20 тыс. чал.), пасля чаго ўкр.

войскі ўвайшлі ў Малдову. Лупу быў вымушаны заключыць з Б.​Хмяльніцкім новае пагадненне аб саюзе на ўмовах 1650.

т. 10, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. проваду.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., што.

1. Разарваць або крыху падраць.

П. вяроўку.

П. адзенне.

2. перан., з кім. Адразу, рэзка спыніць (знаёмства, адносіны і пад. з кім-н.).

П. дыпламатычныя адносіны.

П. з ранейшымі сябрамі.

Жылы парваць (разм.) — надарвацца ад цяжкай працы.

|| незак. парыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zerwać

зак.

1. сарваць; здзерці; сцягнуць;

2. парваць; пазрываць; разарваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Растрапэ́йла ’неахайная жанчына’, (Сл. рэг. лекс.), рострэ́па ’неахайная і бесклапотная жанчына’ (ТС), растрэ́паніца ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.). Ад растрапа́цьразарваць, раскудлаціць’ (гл. трапаць) з экспрэсіўнай фанетыкай і суфіксацыяй. Сюды ж растро́па ’расцяпа’ (ганц., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)