распароць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Разарваўшы ніткі, распусціць, ліквідаваць (шво, узор і пад.). Распароць аздобную строчку. ▪ [Хлопец] распароў нейкае шво ў пінжачнай падшэўцы. Чорны. // Разарваць, разрэзаць на часткі, распусціўшы швы. Распароць старое паліто. ▪ Вось доктар тонкім бліскучым ножыкам распароў рукаў кашулі дырэктара, агаліў плячо і ўсю правую руку. Нядзведскі.

2. Разарваць, разрэзаць чым‑н. вострым. Я сядзеў побач з .. [Цімохам], латаў валёнак — распароў удзень у лесе. Савіцкі.

3. Нанесці глыбокую рану чым‑н. вострым. Вепр іклом распароў .. [Яўхіму] лытку да самай косткі. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Васілю Міхальчуку распарола асколкам жывот, і пасля шпіталя яго звольнілі з арміі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)