Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск. pierzch ’луска, пыл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flit [flɪt] v. пералята́ць; пы́рхаць (таксама перан.);

Bees flit from flower to flower. Пчолы пералятаюць з кветкі на кветку;

He flits from one job to another. Ён пырхае з аднаго месца працы на іншае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пы́рскаць ’крапіць’ (Нас., Шымк. Собр., ТСБМ, Шат., Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Растарг.), ’гаварыць з запалам’ (Жд. 2), ’пырхаць, ціха смяяцца’ (Жд. 3), пы́рскацца ’задавацца’ (смарг., Сл. ПЗБ), пы́рскнуць ’пакрапіць’ (Шат.), ’кінуцца’ (шальч., Сл. ПЗБ), выклічнік пырсь (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.), пы́рскі ’дробныя кроплі вады’ (ТСБМ, Варл., Шат., Бяльк., Стан.), пырсклівы ’гультаяваты’ (смарг., Сл. ПЗБ), пыршча́ць ’імжэць (пра дождж)’ (Шат.), укр. пи́рскати ’пырскаць, пырхаць’, рус. пы́рскать ’тс’, польск. parskać ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, в.-луж. porskać ’тс’, н.-луж. parskaś ’тс’, славен. pŕskati ’пырскаць (слінай), пырхаць’, серб.-харв. пр́скати ’тс’, балг. пръ́скам ’тс’, макед. прска ’пырскаць, крапіць; узрывацца’. Прасл. *pъrskati ’пырскаць, пырхаць’ чаргуецца з *porskati (гл. порскаць), параўн. літ. pur̃kšti ’пурхаць, фыркаць, імжэць’, лат. pùrskât ’тс’; узыходзіць да асновы і.-е. *per‑s‑ ’імжэць, пырскаць’ (Бязлай, 3, 129; Фасмер, 3, 334; 420); Банькоўскі (2, 504) мяркуе пра зыходнае прасл. *pṛ‑sk‑, што тлумачыць варыянтнасць ст.-польск. pyrskać, другасных pryskać, parskać. Смаль–Стоцкі (Приміт., 169) гукаперайманне для “хуткага акраплення” укр. прись‑прись трактуе як выгук пастухоў (няўпэўнена звязвае з пріч ’прэч’), што дазваляе пагадзіцца з Трубачовым аб магчымай “ранняй семантыцы” ’апладняць’ для дзеясловаў з асновамі *pъrk‑, *pъrl‑, *pъrsk‑ (Зб. памяці Талстога, 312), параўн. рус. при́скать ’тс’, серб.-харв. пр̏скати ’тс’, славен. pŕskati ’спарвацца (пра коз)’, чэш. мар. prskati se ’тс’. Бязлай (3, 129) лічыць *pъrskati ’тс’ інтэнсівам да прасл. *pъrkati ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fukać

незак.

1. фыркаць, пырхаць, чмыхаць;

2. na kogo сварыцца, лаяцца на каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пы́ргаць ’скакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flckern

vi мільгаце́ць, пы́рхаць

in sinen ugen flckerte es — яго́ во́чы гарэ́лі [блішчэ́лі]

das Herz flckert gerde noch — слю́ца б’е́цца ве́льмі сла́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́рсткі ’хуткі, жвавы’ (ТСБМ, Некр.), гарачы, прыткі’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’запальчывы’ (калінк., Мат. Гом.), ’які балюча рэагуе на заўвагі ці парады’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1, Шат., Ян.), ’наравісты (пра жывёлу)’ (чэрв., Сл. ПЗБ), по́рскі ’хуткі’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, да порскаць (гл.) пад уплывам семантыкі ’незадаволена рэагаваць’; ’фыркаць’, што суадносіцца і са значэннем ’пырхаць’, параўн. літ. pùrst ’пырх’, укр. порски́й ’хуткі, жвавы (пра каня)’, порськи́й ’тс’, гл. ЕСУМ 4, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flttern

vi

1) развява́цца

2) (s) пы́рхаць, лётаць

sine ugen begnnen zu ~ — яго́ во́чы забе́галі (ад хвалявання)

die Lppen ~ nruhig — гу́бы нерво́ва дрыжа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пе́рхаць1, пя́рхаць, по́рхаць ’дробныя лусачкі рагавых клетак скуры галавы’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’шалушэнне (скуры)’ (мін., віц., маг., гом., ЛА, 3); перхаць, пе́рхыць, перьхаць, пэрхоць, порхаць ’перхаць у жывёл’ (ЛА, 1), перхута́, пархота́ (навагр., пін., там жа). Рус. перхоть, перх, перша, польск. pjerch, parch(y), каш. pjëřx, н.-луж. sṕerchliny, в.-луж. pjerchizny, славен. perhọ̑t, prhȗt, pŕha, prhȃj, prhljȃj, prhȃlj, серб.-харв. пр̏хут, макед. пршај, балг. пъ́рхот. Прасл. *pьrxotь і *pьrxutь, роднаснае лат. pā̀rsla ’сняжынка’, ’касмыль воўны’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, ст.-інд. pŕ̥ṣant‑ ’стракаты, апырсканы’ (Шмід, Voc. 2, 28–29, 501; Траўтман, 206; Мюленбах-Эндзелін, 3, 176; Младэнаў, 539; Фасмер, 3, 248). Параўноўваюць яшчэ лат. porrīgo ’парша, струп’ (Эрліх, Zur indogerm. Spr., 77; Вальдэ-Гофман, 2, 342), што Сной (гл. Бязлай, 3, 120) дапускае магчымым. Мяркулава (Этимология–1970, 152–153) на падставе дыялектных рус. пск. пе́рхнуць, пе́рхать, першить ’лушчыцца’, першастый ’няроўны, шурпаты’ рэканструюе на прасл. узроўні *pьrxnąti, *pьršiti, *pьrxъ, *pьrša, *pьrxotь, *pьrxątь.

Пе́рхаць2 ’сутаргава, залішне часта пакашліваць ад раздражнення ў горле’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг., Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.; навагр., Жыв. сл.), ’кашляць лёгкім сухім кашлем’ (Варл.), перхэ́каць ’тс’ (Растарг.), прэ́хатэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), сюды ж перхата́ ’кашаль’ (Інстр. 2), пе́рхъла, пірхе́къла ’хто часта кашляе’ (міёр., З нар. сл.). Укр. пи́рхатипырхаць, пыхкаць’, рус. паўд. перха́ть ’пакашліваць’, перхану́ть ’кашлянуць, папярхнуцца’, польск. prychać ’фыркаць, пырхаць’, славен. pȓhati, балг. пръ́хам, пръхтя ’тс’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)