Разм. Чалавек, які гаворыць пустое; балбатун, пустамеля. Мятла цвёрда абяцаў, а ён не пустазвон, а чалавек слова.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮБІ́СТА (Levisticum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі вырошчваюць Л. аптэчную (L. officinale), трапляецца таксама здзічэлая.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з тоўстым карэнішчам. Сцябло голае, пустое, уверсе галінастае. Лісце двойчы- і тройчыперыстарассечанае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у парасоніках. Плод — эліпсападобны віслаплоднік. Традыц. прыправа ўкр. і ням. кухні, са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лек. і парфумерныя вырабы. Лек., харч. і эфіраалейныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Sium),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. шыракалісты (S. latifolium). Трапляецца па берагах вадаёмаў, на сырых лугах і балотах, у вадзе.
П. шыракалісты — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна выш. да 1,5 м. Сцябло пустое, граністае ці рабрыстае. Паветранае лісце перыстае, апушчанае ў ваду, — двойчы- або тройчыперыстае Кветкі белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Эфірны алей пладоў і кветак выкарыстоўваецца ў парфумерыі. Ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сілагі́стыка
(гр. syllogistikos = які робіць вывад)
1) раздзел фармальнай логікі, які вывучае сілагізмы;
2) перан. беспрадметныя агульныя разважанні, пустое мудрагельства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАЗМЕ́РНАСЦЬу геаметрыі,
колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геам. фігуры. Напр., месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (Р. лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (Р. паверхні роўная 2), у 3-мернай прасторы — трыма. Р. канечнамернай вектарнай прасторы роўная ліку вектараў яе базісу. У тапалогіі паняцце геам. Р. абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы): пустое мноства мае Р., роўную -1; Р. прасторы X — найменшы цэлы дадатны лік п, такі, што кожны пункт з X мае адвольна малое наваколле з Р. межаў, меншай за п. Гл. таксама Мнагамерная прастора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.
Даносіліся пералівы дудкі.
2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).
Дудкі чароту.
|| памянш.ду́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пустабя́ка ’пусты чалавек, што робіць пустое і гаворыць пустое’ (Варл.), пустабека ’пусты чалавек’ (лаг., Стан.), укр.пустобʼяка ’пусты, разбэшчаны чалавек’, рус.пустобяка ’той, хто гаворыць пустое’. Да пусты ў значэнні ’несур’ёзны, легкадумны’ і бяка ’дрэнь’ або вякаць (бекаць) ’плявузгаць, балбатаць’. Інакш ЕСУМ (4, 639–640): з рус.вякаць ’плясці, плявузгаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пустасло́ў, ‑слова, м.
Той, хто гаворыць пустое, нясе лухту. — Але ж, хлопцы, з Вальдамарам нялёгка ўжыцца. Пустаслоў. Гаворыць, абяцае. А ніколі нічога не зробіць.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
washout[ˈwɒʃaʊt]n.infml
1. няўда́ча, права́л;
The concert was a washout. Канцэрт праваліўся.
2. няўда́чнік;
He’s a washout. Ён пустое месца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бязгно́іцаПустое поле, без гною (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)