1. (зачапіць, прычапіць) ánhaken vt (дачаго-н. an A);
2.разм. (набыць) sich (D) ánschaffen; áufgabeln vt (каго-н.);
дзе ты падчапі́ла яго́?разм. wo hast du ihn denn áufgegabelt?;
3.перан.разм. (сказацьшто-н.з’едлівае) nécken vt (чым-н. mit D); hänseln vt (пакепліваць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прычэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прычапляць — прычапіць (у 1 знач.).
2.перан.Разм. Зачэпка, прычына. Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць.Лобан.Гарась вадзіў па хаце вачамі, хацеў знайсці яскравую прычэпку для гутаркі.Каваль.
3.перан.Разм. Несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка. Брыгадзір хітра нейтралізаваў усе прычэпкі і наскокі вучня.Шамякін.Як хлопчыку даволі ўжо дысцыплінаванаму, не дужа прыкра было яму і ад прычэпак старога майстра Сеўрука.Гарэцкі.// Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. І як ні біся, ні старайся, Хоць на кавалкі разрывайся, Прычэпку знойдзе [пан] і аблае, Яшчэ й пад носам наківае.Колас.
4.Спец. Нараст на паверхні пладоў некаторых раслін, з дапамогай якога яны чапляюцца за іншыя прадметы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перасадзіць, частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой, каб перадаць пэўныя ўласцівасці. Аднак жа ў мяне і рука такая лёгкая: бывала, што ні пасаджу, што ні прышчаплю — усё прымецца.Кулакоўскі.// Надаць расліне якія‑н. ўласцівасці шляхам перасадкі на яго часткі другой расліны. «Мы выгадуем і прышчэпім сорак тысяч дзічак», — казаў камандзір на агульным сходзе.Паслядовіч.
2. Увесці ў арганізм вакцыну, каб папярэдзіць або вылечыць якую‑н. хваробу. Прышчапіць воспу.
3.перан.; каму-чаму. Дамагчыся засваення (якой‑н. думкі, пачуцця, навыкаў і пад.). Кожны [з настаўнікаў] любіць свой прадмет, імкнецца прышчапіць гэтую любасць вучням.Дубоўка.Бацька тады пачаў як мае быць прывучаць сына да сальнай справы, думаючы ўтлумачыць сыну і на практыцы прышчапіць яму гандлярскую дыпламатыю, каб пасля ён мог павялічыць маштабы свайго фамільнага таленту.Чорны.Васіль адмахнуўся ад пустых размоў і настойліва дамагаўся аднаго: прышчапіць людзям любоў і цікавасць да вучобы.Шамякін.