Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пры́ступ1 ’доступ (да чаго-небудзь)’ (Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ’атака, штурм’ (ТСБМ), ’запал, заўзятасць’ (Сл. ПЗБ), ’магчымасць набліжэння да каго-небудзь, звычайна з адмаўленнем’ (ашм., Стан.), ані прыступу ’немагчыма падысці, звярнуцца да каго-небудзь’ (ТСБМ). Нулявы дэрыват ад прыступі́ць (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: рус.при́ступ, укр.при́ступ, чэш.přístup і г. д.
Пры́ступ2 ’момант абвастрэння, узмацнення хваробы, хваравітай з’явы; рэзкае, вострае праяўленне душэўнага стану, пачуцця’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе. Але спецыялізацыя значэння ’прыступ хваробы’ адбылася ў рус., укр.при́ступ і польск.przystęp ’прыступ гневу, ярасці і да т. п.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
1.каго-што. Заняць чыё‑н. або вольнае месца; замяніць каго‑н. Не было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж.Колас.//без дап. Заняць якую‑н. пасаду, прыступіць да работы. Заступіць на пасаду сакратара.
2.Прыступіць да работы, дзяжурства і пад., змяніўшы каго‑н. — Так і быць. — Конюх дастае з кішэні вялікі чыгунны гадзіннік. — Да дванаццаці ты дзяжурны, а там я заступлю.Курто.Увечары Міхалёў са сваім аддзяленнем заступіў у каравул.Хомчанка.
3.каго-што. Загарадзіць, засланіць сабой каго‑, што‑н. Ліда Сцяпанаўна інстынктыўна заступіла сабой дачку і стаяла, быццам скамянелая.Шчарбатаў.Спрытны Корч тут жа знарок заступіў Васіля, схаваў ад Ганны.Мележ.
•••
Заступіць дарогукаму — а) нечакана з’явіўшыся перад кім‑н., спыніць яго рух. — Не, Якаў, даражэнькі! — Лукер’я заступіла яму дарогу. — Не, я цябе так не пушчу з хаты. Папалуднуеш разам з намі.Чарнышэвіч; б) перашкодзіць дзейнасці каго‑, чаго‑н. Бывае так, што чалавек табе ніколі, як кажуць, не заступаў дарогу, а ты яго неўзлюбіш па нейкім прадчуванні.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Інтэнсіўна, актыўна прыступіць да ажыццяўлення чаго‑н.; узяцца за якую‑н. работу, занятак; пачаць. Распачаць будаўніцтва. □ Усе пяць салдат аддзялення Сладкова распачалі аўтаматную страляніну па амбразуры.Сіняўскі.Вядома, і я быў вельмі рады, калі .. [дзед Мацей] аднаго разу распачаў са мной гаворку пра язёў.Ляўданскі.
2. Пачаць карыстацца чым‑н., ужываць што‑н. Буфетчыца, прывабная маладая кабеціна з белымі поўнымі рукамі, сказала, што піва не свежае, — бочку распачалі аж учора раніцай.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schréiten*vi(s)
1) кро́чыць, ісці́, шыбава́ць;
vórwärts ~ ісці́ напе́рад
2) (zu D) бра́цца (за што-н.), прыступі́ць (да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́барымн. Wahl f -, -en;
дадатко́выя вы́бары Náchwahlen pl;
назна́чыць вы́бары Wáhlen áusschreiben*;
прыступі́ць да вы́бараў zur Wahl schréiten*;
пара́дак правядзе́ння вы́бараў Wáhlordnung f -, -en;
вы́нік вы́бараў Wáhlergebnis n -es, -e, Áusgang der Wáhlen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Наблізіцца, падысці да каго‑, чаго‑н. Толькі і дадавала прыгажосці азярцо, што ляжала ў балоце, але да яго нельга было прыступіцца ні з аднаго боку.Чарнышэвіч.Ад станцыі напрасткі да.. [коп сена] было не прыступіцца — гразкае балота.Новікаў.// Падысці, звярнуцца да каго‑н. Ціток загадаў абавязкова Параску прывесці. І калі тая сапраўды прыйшла, ён не ведаў, з якога боку да яе прыступіцца: яна і такая, яна і гэтакая.Лобан.Але старая маці баіцца прыступіцца да Зоські, бо тая пачынае злавацца ды з хаты ўцякае.Бядуля.
2. Узяцца за што‑н.; прыступіць. — А я буду рабіць тое, да чаго падручны і нават сярэдні майстар прыступіцца не адважыцца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Amtn -(e)s, Ämter
1) паса́да, слу́жба;
ein ~ bekléiden, im ~ stéhen* займа́ць паса́ду;
séines ~es enthében* вызвалі́ць ад паса́ды;
éin ~ ántreten*прыступі́ць да выкана́ння абавя́зкаў
2) устано́ва; упраўле́нне; ве́дамства;
das Áuswärtige ~ міністэ́рства заме́жных спраў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
галасава́ннен. Stímmabgabe f -, -n;
адкры́тае галасава́ннеóffene Áb stimmung;
пайме́ннае галасава́нне námentliche Ábstimmung;
галасава́нне ў цэ́лымÁb stimmung en bloc [ã´blɔk], En-bloc-Ábstimmung f;
2. Момант абвастрэння, узмацнення якой‑н. хваробы, хваравітая з’явы. Прыступ апендыцыту. Сардэчны прыступ. □ Пачнуцца прыступы радыкуліту, і ўжо зусім няможна будзе паехаць у камандзіроўку.Асіпенка.Праз тыдні тры ў Андрэя пачаліся прыступы малярыі.Дуброўскі.// Рэзкае, вострае праяўленне якога‑н. душэўнага стану, пачуцця. Прыступ гневу. Прыступ рэўнасці. □ Ніколі, ні ў гестапа, ні ў лагеры, ні перад аперацыяй, у .. [Зосі Савіч] не было такіх прыступаў страху, якія здараюцца часамі цяпер.Шамякін.— Мартыне! Родны!.. — усклікнуў Коўбец, і голас яго асекся, перахоплены прыступам рыдання.М. Ткачоў.
3. Атака, штурм. Ісці на прыступ. □ Толькі ўбачыўшы купкі сваіх таварышаў, якія .. рашучым прыступам бралі «варожую крэпасць» — высокі сумёт, хлапчук з крыкам ура пабег да іх.Лынькоў.
•••
Ані прыступудакаго — немагчыма падысці, звярнуцца да каго‑н. [Аленка] добра памятае, як хацела дагнаць.. [Сцёпку], а ён толькі воўкам зірне на яе — і ані прыступу.Колас.
Няма прыступудакагогл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)