КО́КЛЮШ (ад франц. coqueluche кашаль),

вострая інфекц. хвароба з прыступамі спазматычнага кашлю. Найчасцей хварэюць дзеці. Узбуджальнік — палачка Бардэ-Жангу (апісаны ў 1906 бельг. бактэрыёлагам Ж.​Бардэ і франц. О.​Жангу). Перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага. Пасля хваробы развіваецца імунітэт.

Інкубацыйны перыяд 2—15 дзён. Нетыповы «назойлівы» кашаль праз 2—3 тыдні пераходзіць у прыступападобны з глыбокім свістам пасля 2—3 кашлевых штуршкоў (рэпрызы). Прыступ канчаецца выдзяленнем вязкай празрыстай макроты з ірвотай. Твар хворага робіцца адутлаватым, павекі ацёчнымі, бывае кровазліццё ў скуру. кан’юнктыву вачэй, тоўшчу павекаў. Ускладненні: пашкоджанне лёгкіх (пнеўманія, эмфізема, пнеўматоракс), нерв. сістэмы (да кровазліцця ў мозг) і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.

А.​А.​Астапаў.

т. 8, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛІКА [ад грэч. kōlikē (nosos) кішачная хвароба],

прыступ рэзкіх схваткападобных боляў у брушной поласці і забрушыннай прасторы. Адрозніваюць К. пячоначную і нырачную (найчасцей бывае пры камянях, гл. Жоўцекамянёвая хвароба), апендыкулярную (гл. Апендыцыт), кішачную (пры калавых камянях, некат. хваробах), панкрэатычную (гл. Панкрэатыт) і інш. Болі пры К. абумоўлены спазмам кругавых мышцаў сценак кішак, жоўцевых шляхоў, мачавых праток і інш. Бывае пры расцяжэнні ўчасткаў кішэчніка газамі. Суправаджаецца ірвотай, дрэнным агульным станам. У жывёл адрозніваюць К. сапраўдную (пры хваробах страўніка і кішак) і несапраўдную (пры некат. заразных хваробах, паталогіі печані, мачавога пузыра і інш.). Лячэнне: ліквідацыя прычыны асн. хваробы, што выклікае К., абязбольвальныя сродкі.

т. 8, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэнакарды́я, ‑і, ж.

Прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца; грудная жаба. Доктар заключыў, што ў Андрэя стэнакардыя, і адразу накіраваў у палату. Кандрусевіч.

[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і kardia — сэрца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параксі́зм

(гр. paroksysmos = узбуджэнне, раздражненне)

1) моцны прыступ хваробы;

2) перан. вострае перажыванне, прыступ душэўнага ўзбуджэння.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

крыз

(фр. crise = прыступ)

раптоўнае рэзкае абвастрэнне захворвання (напр. гіпертанічны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

paroksyzm, ~u

м. кніжн. параксізм; прыступ

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

malaryczny

малярыйны;

atak malaryczny — прыступ малярыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Knácklaut m -(e)s, -e лінгв. цвёрды пры́ступ

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fit​1 [fɪt] n. (of)

1. прыпа́дак; пры́ступ (пра хваробу; таксама перан.);

a fit of coughing/rage пры́ступ ка́шлю/гне́ву

2. пары́ў; на стро́й

♦

by/in fits and starts уры́ўкамі, не рэгуля́рна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

asthmatic​2 [æsˈmætɪk] adj. астматы́чны;

an asthmatic attack пры́ступ а́стмы;

asthmatic patients хво́рыя на а́стму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)