◎ Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус.вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.
П. да плота. П. да сцяны каго-н. (таксама перан.: паставіць у становішча, з якога няма выйсця).
2.што і чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.
П. дзверы калом.
3.каго-што. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).
Прыпёр цэлы мяшок бульбы.
4. Прыйсці (разм.).
Ён прыпёр за пяць кіламетраў.
5.безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм., груб.).
Так прыпёрла табе ехаць сёння.
|| незак.прыпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыста́ўка1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус.при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр.приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.
Прыста́ўка2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.
1. Паставіць поруч або ў адно месца. Саставіць вінтоўкі ў піраміду. □ Сажнуць сярпамі з жонкай жытні клін, Збяруць снапы, саставяць іх у бабкі.Корбан.Міхась туды [у куток пуні] саставіў старыя калоды.Б. Стральцоў.//Прыставіць, падставіць адно да другога. Умомант саставілі [хлопцы] адзін к аднаму сталы, як на вяселлі, і паселі наўкруга.Мурашка.
2. Атрымаць што‑н. цэлае, злучыўшы, змацаваўшы асобныя часткі. Саставіць поезд. □ [Гаварушка:] — Таксама навука — як разбіты гаршчок саставіць.Лобан.// Атрымаць (сумесь, раствор і пад.), перамяшаўшы якія‑н. рэчывы. Саставіць лякарства.
3. Зняць што‑н., пастаўленае наверх. Саставіць са стала на падлогу.
•••
Саставіць ураўненне — запісаць умову задачы ў выглядзе ўраўнення, якое змяшчае шукаемую велічыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паставіць пад што‑н. Ніна наліла вады ва ўмывальнік, тазок падставіла.Лобан.[Халуста] падышоў да скрыні, у якую праз жолаб сыпалася мука. Падставіў далонь і памацаў муку.Чарнышэвіч.// Падперці, падтрымаць чым‑н. [Максім Сцяпанавіч] падышоў да труны і, калі яе сталі падымаць, падставіў плячо.Карпаў.
2. Наблізіць, прыставіць да каго‑, чаго‑н. з якой‑н. мэтай. — Можна каля вас прысесці? — спытала [Людміла] салодкім галаском. — Проша, проша! — прамовіў Лабановіч і падставіў ёй крэсла.Колас.— Ды вы сядайце, сядайце, — падставіў бліжэй да стала два крэслы стары, — Сцяпан Ігнатавіч зараз павінен з’явіцца.Пальчэўскі.// Наблізіўшы або павярнуўшы, зрабіць даступным для каго‑, чаго‑н. Сева нехаця падставіў.. [бацьку] шчаку, хуценька ўзяў чамадан і палез з маці ў аўтобус.Карпаў.Васіль памаўчаў. Адышоў ад манумента да абрыву, зноў падставіў твар салёным пырскам.Шамякін.
3. Паставіць узамен, замяніць кім‑, чым‑н. Падставіць лічбу ў формулу. □ Наталля падышла да Рыгора, каб запрасіць на круг, той ветліва падставіў Уладыся Барэйку.Скрыган.
•••
Падставіць нагу (ножку) — а) паставіць сваю нагу так, каб аб яе спатыкнуўся другі чалавек; б) перан. зрабіць непрыемнасці пашкодзіць каму‑н. [Максім:] — Яно я і сам думаў паспрабаваць шчасця, але саступаю. Сваім нагу не падстаўлю.Асіпенка.
Падставіць (свой) лоб — прыняць на сябе нейкі ўдар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)