прыста́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыста́ўлю прыста́вім
2-я ас. прыста́віш прыста́віце
3-я ас. прыста́віць прыста́вяць
Прошлы час
м. прыста́віў прыста́вілі
ж. прыста́віла
н. прыста́віла
Загадны лад
2-я ас. прыста́ў прыста́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыста́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыста́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць ушчыльную да чаго-н., прыкласці.

П. зэдлік да ложка.

2. каго (што). Прызначыць для догляду, нагляду пры кім-, чым-н.

П. варту да чаго-н.

|| незак. прыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыстаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыста́віць сов., в разн. знач. приста́вить; (оперев в верхней части — ещё) прислони́ть;

п. стол да акна́ — приста́вить стол к окну́;

п. до́шку да сцяны́ — приста́вить (прислони́ть) до́ску к стене́;

п. да лі́чбы нуль — приста́вить к ци́фре ноль;

п. вартаўніка́ — приста́вить сто́рожа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.

1. што. Паставіць, прысунуць блізка да чаго‑н. — Сядай тут, — сказала гаспадыня Ванюі прыставіла к ложку зэдлік. Кулакоўскі. Мы з Лёнем ўсталі, узялі яшчэ тры крэслы і прыставілі да свайго століка. Сабаленка.

2. што. Прыхіліць да чаго‑н., прыперці. Міканор вынес з гумна загадзя падрыхтаваную лесвіцу. Прыставіў да страхі, на самы рог гумна. Мележ. [Люда і Аржанец] прыставілі веласіпеды да сцяны і ўжо ішлі сюды. Брыль. // Вельмі наблізіць, прыкласці да чаго‑н. Клара прыставіла сціснутыя кулачкі да грудзей, і яе ўзбуджаны твар пачаў чырванець. Б. Стральцоў. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да ілба. Лынькоў.

3. што. Далучыць, дадаць што‑н. новае да чаго‑н., ужо зробленага; паставіць дадаткова. Алік затрымаў на .. [сказах] свой удумлівы пагляд, затым абмакнуў .. пяро і прыставіў яшчэ па клічніку. Кулакоўскі. — Патрэбен план?! А ўзяць жа скуль?.. — Прыставіў к лічбе справа нуль. Маеўскі. // Прыбудаваць. Увішныя цімкаўцы грукалі сякерамі, складаючы зруб. Яны далі пару новых вянцоў і прыставілі тры сценкі да сянец старой Фэлькавай хаты. С. Александровіч.

4. каго-што. Прызначыць для нагляду, назірання, для аказання якіх‑н. паслуг. Прыбавіць няньку. □ Сабралі мы гэтых паноў, сагналі ў адно месца, варту прыставілі. Якімовіч. Хлопцы замкнулі Клышэўскага ў свіран і прыставілі вартаваць Петэра. Броўка. // Даручыць каму‑н. якую‑н. справу, работу. Спачатку прыставілі мяне падручным да каваля, у кузню. Пянкрат. — Марнее наш Стасік, — не раз гаварыла маці. — Хоць бы яго да якой работы прыставіць. Няхай.

5. каго-што. Разм. Прывесці, даставіць каго‑, што‑н. як доказ, для доказу. — Я поўнае сяло сведак прыстаўлю, што я з мужыкоў, сын наймічкі і нават не ведаю, хто мой бацька. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстаўле́нне гл. прыставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстаўля́ць гл. прыставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстаўляць — прыставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приста́вить сов.

1. прыста́віць;

2. портн. прытачы́ць, надтачы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)