кансервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак. і незак., што.
1. Прыгатаваць (гатаваць) кансервы з чаго‑н., ператварыць (ператвараць) у кансервы. Кансерваваць грыбы. Кансерваваць мяса. Кансерваваць рыбу.
2. Захоўваць ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання. Кансерваваць у спірце шкілет птушкі. Кансерваваць кроў.
3. Часова прыпыніць (прыпыняць) развіццё, ход, дзейнасць чаго‑н. Кансерваваць прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zawiesić
зак.
1. павесіць;
zawiesić na ścianie — павесіць на сцяне;
2. завесіць; захінуць;
zawiesić okno — завесіць (захінуць) акно;
3.перан.прыпыніць; адтэрмінаваць;
zawiesić moc prawną юр.прыпыніць дзеянне закона;
zawiesić karę — вынесці ўмоўнае пакаранне;
zawiesić głos — зрабіць паўзу (пра прамоўцу)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ІНСПЕ́КЦЫІ,
спецыяльныя дзярж. органы, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі, службовымі асобамі і грамадзянамі пэўных правіл, устаноўленых прававымі актамі: санітарных, ветэрынарных, проціпажарных, правіл гандлю, рыбнай лоўлі, руху аўтамотатранспарту, тэхнікі бяспекі і да т.п. У Рэспубліцы Беларусь Дз.і. з’яўляюцца самаст. сістэмамі органаў або ўключаюцца ў сістэму мін-ва ці дзярж.к-та (напр., гандл. інспекцыя, дзярж. аўтаінспекцыя і інш.). Кантрольныя і наглядальныя паўнамоцтвы Дз.і. пашыраюцца на ўсе прадпрыемствы, установы і арг-цыі, незалежна ад іх ведамаснай падначаленасці. Службовыя асобы Дз.і. правамоцныя наведваць аб’екты, якія кантралююць, патрабаваць прад’яўлення неабходных дакументаў, праводзіць праверкі, ужываць у неабходных выпадках меры адм. ўздзеяння (забараніць або абмежаваць эксплуатацыю аб’екта, прыпыніць работы, адхіліць асобу ад работы, накласці штраф, вынесці папярэджанне і г.д.). На Беларусі дзейнічаюць Дз.і.: у галіне выкарыстання паліўна-энергет. і інш. матэрыяльных рэсурсаў; у галіне фінансаў, буд-ва, гандлю, санітарыі, стандартызацыі, па ахове нетраў, каранціне раслін, якасці прадукцыі, па котланаглядзе, рыбаахове, прабірным наглядзе і інш. У функцыі тэхн. і сан. Дз.і. уваходзіць таксама выдача дазволаў на пуск у эксплуатацыю прамысл. прадпрыемстваў. іх цэхаў і інш. аб’ектаў.
Разам з Дз.і. дзейнічаюць тэхн. інспекцыі працы і прававая інспекцыя працы прафсаюзаў, на якіх ускладзены кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і правіл па ахове працы і тэхнікі бяспекі.
1. Зрабіць сухім; высушыць. Засушыць кляновы ліст. Засушыць рыбіну.
2.перан.Разм. Пазбавіць жывасці, яркасці, выразнасці. Засушыць спектакль. □ Кірыла сумна ўсміхнуўся: ён не вельмі багаты на метафары і параўнанні. Заўсёды пакутліва шукаць іх, каб былі трапныя, арыгінальныя. Ён вінаваціць газету — яна засушыла.Шамякін.
3.перан.Разм.Прыпыніць, спыніць, развіццё чаго‑н. Засушыць ён можа справу, — І цябе й тваю заяву — Пад сукно.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zatrzymać
зак.
1. спыніць;
zatrzymać pociąg — спыніць цягнік;
2. затрымаць; стрымаць; прыпыніць; утрымаць;
zatrzymać pobory — затрымаць зарплату;
zatrzymać przestępcę — затрымаць злачынцу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала.Гамолка.Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн.Шамякін.// Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.
2. Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай...Новікаў.Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
suppress
[səˈpres]
v.t.
1) душы́ць (паўста́ньне, бунт)
2) стры́мваць (зяха́ньне, плач)
3) прытры́мваць, прыпыня́ць
to suppress a newspaper — прыпыні́ць газэ́ту
4) стры́мваць, спыня́ць
to suppress bleeding — спыні́ць крывацёк
5) зато́йваць
to suppress the truth — затаі́ць пра́ўду
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
stóppen
1.vt
1) спыні́ць, прыпыні́ць; заблакірава́ць;
den Lohn ~ замаро́жваць зарабо́тную пла́ту
2) засяка́ць час (секундамерам)
2.vi спыні́цца, засто́парыцца;
mítten im Satz ~ спыні́цца на паўсло́ве
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
затрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; затры́маны; зак.
1.каго-што. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.
З. машыну.
На дарозе мяне затрымаў таварыш.
З. снег на палях.
2.што. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.
З. высадку дэсанта.
Дажджы затрымалі сяўбу.
3.каго (што). Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).
Мяне затрымалі неадкладныя справы.
З. знаёмага.
4.што. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.
З. зарплату.
5.што. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.
З. дыханне.
З. крокі.
6.каго (што). Схапіць, арыштаваць.
З. злачынца.
|| незак.затры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.затры́мліванне, -я, н. (да 1—5 знач.), затрыма́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) ізатры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Спыніць рух, ход каго‑, чаго‑н., затрымаць каго‑, што‑н. на месцы. Запыніць машыну. □ Людзі разыходзяцца. Намерыўся выйсці і Свідэрскі, але яго запыніў сержант.Глебка.// Запаволіць, прыпыніць. Запыніць дыханне. Запыніць крок.
2.накім-чым. Затрымаць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (сваю ўвагу, позірк, думку і пад.). Ніна запыніла позірк на маршчынках, што выразаліся пад вачамі.Мележ.// Прыцягнуць да сябе чыю‑н. увагу. Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)