Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца.Маўр.Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй.Крапіва.// Тое, што і зарніца 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́мкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ломіцца, крохкі. Сухія, ломкія, спелыя сцяблы жменя за жменяю спорна клаліся на перавяслы.Мележ.
2. Няўстойлівы, перарывіста (пра голас). З цёмных расчыненых дзвярэй двухпавярховага дома чуўся усхваляваны ложкі басок і прыглушаны дзявочы смех.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыдушыць.
2.узнач.прым.Прыглушаны, здаўлены (пра голас, гукі і пад.). З захаду даносіўся прыдушаны грукат, мільгала бліскавіца.Маўр.Над Бугам мёртвая цішыня, толькі там, пад лазнякамі, чуюцца прыдушаныя ўсплёскі вады.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадні́к, ‑у, м.
Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі...Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gedämpfta
1) прыглу́шаны (пра гук)
2) мя́ккі, ма́тавы (пра святло)
3) ту́шаны (пра мяса)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прытушыць.
2.узнач.прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых.Ліс.Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыцішыць.
2.узнач.прым.Прыглушаны, слаба чутны. Прыцішаны грукат бярвёнаў даходзіць здалёку і зблізку.Пестрак.Цемру тады поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней.Мележ.
3.узнач.прым. Замаруджаны, запаволены. Відаць, чалавек выбіваўся з сіл, запыняў бег, ішоў прыцішанаю хадою.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.да сумка (у 1 знач.). Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. За ім — Шпрка з сумачкай за плячыма.Брыль.// Невялікая сумка (звычайна для грошай і некаторых прыналежнасцей жаночага туалету). — Дзе гэта я паклала ключы? — данёсся прыглушаны голас дзяўчыны, і Змітрок пачуў, як шчоўкнуў замочак сумачкі.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Біць (звычайна цэпам), утвараючы прыглушаны стук. [Чыкілевіч:] — Ты [Пракоп] адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць. А стануць чатыры малацьбіты ды як жарнуць — адкуль яно што і возьмецца.Колас.
2. Ісці, крочыць. За .. [Верай Ігнатаўнай] цупае дзяўчынка-падростак і нясе невялікі чамаданчык.Пестрак.Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом.Навуменка.
3. Хапаць рукой за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддалі́цца, ‑далюся, ‑далішся, ‑даліцца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам.Ракітны.// Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю неба.Скрыган.
2.перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім‑н.; пачаць цурацца каго‑н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, шло ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)