Пра́льніца ’папрадуха’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да прасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кудзе́ля, ‑і, ж.

Валакно лёну, канапель, апрацаванае для прыгатавання пражы. Прасці кудзелю. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, адна з воўнаю. Чорны. // Ачоскі лёну, пянькі. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́прадкі, по́прады ’вячоркі’, ’збор дзяўчат у адну хату прасці’, ’час дзявочых пасядзелак за калаўротам і прадзеннем’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Уладз., Шат.; ст.-дар., віл., Сл. ПЗБ; карм., нараўл., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; ТС; Бяльк.). Сюды ж таксама по́прадка ’дзяўчына, што прыйшла да сваёй кумпанкі з кудзеляй, каб разам прасці’ (Варл.). Вытворнае ад прасці паводле агульнаславянскай мадэлі, параўн. рус. посиделки, польск. pogawędki ’размовы’, славац. posiedka ’тс’ і пад. Гл. таксама папраду́ха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лён, лёну, ільну́ і (пасля галосных) льну, мн. ільны́ і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

Цвітуць ільны.

2. Пасевы, усходы гэтай расліны.

3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.

Прасці л.

|| памянш.-ласк. ляно́к, -нку́, м.

|| прым. ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́льня 1 ’пралля’ (ТС). Да прасці (гл.).

Пра́льня 2 ’памяшканне для мыцця бялізны’ (ТСБМ, Стан.). Да праць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́льчыць ‘уціскаць, усаджваць’ (Бяльк.); сюды ж, магчыма, і ты́льчыць ‘прасці’ (Касп.). Няясна; фармальна можа быць звязана з тылькнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Танкапра́лля, тонкопральля ’мастачка прасці’ (Нар. Гом.), тонкопря́ха ’тс’ (віц., ЛА, 3), тонкопра́духа ’танкапрала’ (Уладз.). З тонкі і пралля 1, прадуха 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́дзіва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасці. [Аўгіньцы] трэба знайсці нейкую прычыну, каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу. Зарэцкі.

2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. Многа трэба прадзіва, каб столькі сукна саткаць. «Беларусь».

3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рка ​1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. парыць (у 1, 2, 4, 5, 6 і 7 знач.).

па́рка ​2, ‑і, ДМ ‑рцы, ж. (з вялікай або малой літары).

Адна з трох рымскіх багінь лёсу, якія пачыналі прасці, калі чалавек нараджаўся, пралі і пераразалі яго «ніць жыцця».

[Лац. Parca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпра́дак ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (рас., Шатал.). Рус. наўг. припря́дки ’месца злучэння парванай ніткі ў пражы, брак’. Да прыпра́сці, прыпраду́ < пра́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)