ooze

[u:z]

1.

v.

1) прасо́чвацца, сачы́цца

2) зьніка́ць, міна́ць

His courage oozed away as he waited — Адва́га ў яго́ зьніка́ла, паку́ль ён чака́ў

His strength oozed away — Сі́лы яго́ пакі́нулі

2.

n.

паво́льнае цячэ́ньне, прасо́чваньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ператока1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр. перетік ’тс’, рус. переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск. przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац. prielok ’плынь, працяканне’, славен. pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл. *per‑tekii, — рус. перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск. przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв. npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен. ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).

Ператока2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус. дыял. перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац. переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг. taktu ’аднагадовы баран’, тур. tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк. toq ’сыты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіры́ць ‘ледзь-ледзь гарэць’ (Мат. Гом.), свірэ́ць ‘цьмяна гарэць’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж свіру́шка ‘газоўка’ (чэрв., рагач., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. свири́тьпрасочвацца (пра ваду)’. Відаць, імітатыў на базе прасл. *svirati, *sviriti ‘свісцець, гудзець’, параўн. стараж.-рус. свирати, свирити ‘іграць на дудцы’, серб.-харв. сви́рати, сви́рити ‘гудзець, іграць на дудцы, скрыпцы’, славен. svírati ‘тс’, svíriti ‘гудзець, свісцець’, балг. сви́ря ‘іграць на музычным інструменце; гудзець, выдаваць гук; свісцець’, макед. свири ‘іграць (на музычным інструменце); гудзець, свісцець; стракатаць (пра цвыркуна)’, ст.-слав. свирати ‘іграць на дудцы’. Роднаснае ст.-ісл. svarra ‘бушаваць, свісцець’, ням. surren, schwirren ‘гудзець, свісцець’, ст.-інд. svárati ‘гучаць’, лац. susurrāre ‘шыпець, шаптаць; гудзець’ (Фасмер, 3, 579; Сной₂, 716). Зыходная семантыка захавалася ў свіро́ла ‘свістулька (самаробная)’ (Мат. Гом.), параўн. макед. дыял. свиро́л ‘жалейка, дудка’; сьвірэ́ц ‘музыка, што іграе на дзвюх дудках, звязаных разам’ (Ласт.), параўн. балг. свире́ц ‘музыкант на народных інструментах’, серб. сви́рац ‘музыка, што іграе на дудзе’ < прасл. *svirьcь (насуперак БЕР, 6, 554, не толькі паўднёваславянскі дыялектызм). Спецыфічная семантыка ‘цьмяна гарэць’ грунтуецца на гукавым суправаджэнні такога гарэння (шыпенні, гудзенні і пад.). Гл. таксама свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́яць (та́иць) ’раставаць’ (Нас.), та́яць ’тс’ (Ласт., Бяльк.; ашм., Стан.), та́е, та́я, та́іць, та́не, та́ня ’растае’ (ЛА, 2), ст.-бел. таяти ’тс’ (КГС); сюды ж таць ’тс’ (гл.). Укр. та́яти ’раставаць’, рус. та́ять ’тс’, польск. tajać ’тс’, н.-луж. tajaś ’тс’, в.-луж. tać ’тс’, чэш. tát ’тс’, славен. tájati se ’тс’, серб.-харв. та̏јатипрасочвацца, працякаць’, макед. дыял. таи ’тс’, ’раставаць’, балг. та́я ’тс’, дыял. та́е ’прапускае (пра порысты, няшчыльны посуд)’. З прасл. *tajati (*ta‑ja‑ti ад асновы цяп. ч. *tajǫ, *taješь) ’раставаць’, роднаснага да ст.-інд. tṓyam ’вада’, грэч. τήκω ’растопліваць; расчыняць’, дар. τάκω ’тс’, лац. tābeo, ‑ere ’раставаць, расцякацца; распадацца, разлагацца’, асец. t‘ayun ’раставаць’, арм. t‘anam ’змочваю, увільгатняю’, ст.-в.-ням. douwen, ням. tauen ’тс’, ст.-англ. þāwian, англ. thaw ’тс’, ст.-ірл. tām ’чума’, вал. tawdd ’растоплены’; усё да індаеўрапейскай асновы *tā‑ ’раставаць, расплаўляцца’ (Фасмер, 4, 30; Чарных, 2, 230; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 515; Борысь, 625; Шустар-Шэўц, 1494; Бязлай, 4, 147; Трубачоў, Труды, 1, 313–314). Варыянты асновы ў раставаць, растаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Страчвацца, прападаць. Дробныя рэчы часта губляюцца.

2. Рабіцца непрыметным, нябачным, выпадаць з поля зроку. Аляксей Гарачун задуменна паглядзеў уздоўж састава. Канец яго губляўся недзе ў цемры. Васілёнак. Цяжка разгледзець унізе кварталы горада — усё губляецца ў дыме, які валіць з заводскіх комінаў. Новікаў. // Рабіцца нячутным (пра гукі). Жудасная цішыня, а ў гэтай цішыні плылі нейкія далёкія, глухія гукі і губляліся... Колас. // Перастаць прасочвацца, губляючыся ў далёкім мінулым. Пачатак вырошчвання збожжавых раслін губляецца ў глыбокай старажытнасці.

3. Станавіцца слабейшым, паступова страчвацца. А далей усё пачало рабіцца, як у сне, калі многія дэталі паўстаюць перад табою выразнымі да болю, а некаторыя губляюцца, і пасля цяжка прыпомніць іх. Паслядовіч.

4. Траціць самавалоданне, бянтэжыцца ад хвалявання. Абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам. Новікаў.

5. Зал. да губляць.

•••

Губляцца ў здагадках — не ведаць, на якім з меркаванняў спыніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́цца, сочыцца; незак.

1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць). З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца. Машара. У двух ці трох месцах на.. [дарозе] накіданы часткі, пад кожным сачылася ручаінка. Пестрак. // чым і без дап. Выдзяляць з сябе па кроплі струменьчыкам якую‑н. вадкасць. Можна было яшчэ адпачываць, бо нават рана яшчэ сачылася на назе гноем. Ермаловіч. Спачатку выпусцілі свае коцікі вербы. Потым, перад вялікаднем, пачалі сачыцца празрыстым сокам пні ссечаных бяроз. Караткевіч. // перан. Выяўляцца ў чым‑н. (пра пачуцці і пад.). Глядзіць і цешыцца з малога [маці] Ды з ласкай туліць да грудзей. Ну, дзе знайсці сынка такога? І радасць сочыцца з вачэй. Колас.

2. Пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць). У чаравікі сочыцца вада. Даўно сапрэлі мокрыя анучкі. Чарняўскі. // перан. Пранікаць куды‑н., праз што‑н. (пра святло, гукі і пад.). У сутарэнне праз аддушыны сачылася крышачку святло і паветра. Баранавых. Праз патрэсканую драніцу ў хлеў на сена сочыцца белы месяц. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цячы, сцякаць, працякаць, выцякаць, плысці, сплываць, каціцца, бурліць, бруіцца, бруіць, цурчаць, журчаць / у вялікай колькасці: ліцца, ліць / імкліва: біць, біцца, струменіцца, струменіць, свістаць, фантаніраваць / павольна: сачыцца, прасочвацца, цадзіцца, тачыцца; дзюрчаць, цурыцца (разм.); бегчы, збягаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

come [kʌm] v. (came, come)

1. прыхо́дзіць, прыязджа́ць

2. ісці́, е́хаць;

come! пайшлі́!;

I’m coming with you. Я іду з вамі/з табой.

3. набліжа́цца, падыхо́дзіць;

come nearer! падыдзі́ бліжэ́й!

4. дахо́дзіць, дасяга́ць;

come of age дасягну́ць ста́лага ўзро́сту;

come to power прыйсці́ да ўла́ды

5. надыхо́дзіць, настава́ць, набліжа́цца;

come to an end ско́нчыцца;

come to know спазна́ць;

come to nothing зве́сціся на нішто́;

things to come бу́дучае, бу́дучыня;

in years to come у бу́дучым;

It has come to stay. Гэта надоўга.

6. станаві́цца;

come undone расшпі́львацца, развя́звацца

7. здара́цца, адбыва́цца;

come true збыва́цца, спра́ўджвацца;

come what may а ўжо́ ж што бу́дзе; няха́й бу́дзе, што бу́дзе; што бу́дзе, то́е бу́дзе;

no harm will come to you нічо́га дрэ́ннага з табо́ю не зда́рыцца; табе́ нічо́га не пагража́е

8. з’яўля́цца, узніка́ць;

An idea came into my head./It came to me. У мяне з’явілася/ўзнікла думка.

9. пахо́дзіць, браць пача́так;

He comes from Minsk. Ён (родам) з Мінска.

come and go прыхо́дзіць і адыхо́дзіць, хадзі́ць сюды́ і туды́

come about [ˌkʌməˈbaʊt] phr. v. здара́цца, адбыва́цца

come across [ˌkʌməˈkr s] phr. v.

1. стаць зразуме́лым, прані́кнуць у свядо́масць

2. напатка́ць, натра́піць

come along [ˌkʌməˈl ŋ] phr. v.

1. з’яўля́цца

2. ісці́ ра́зам з кім-н.;

Сome along! Пойдзем! Паспяшайся!

3. паляпша́цца

come apart [ˌkʌməˈpɑ:t] phr. v. разва́львацца, распада́цца

come аround [ˌkʌməˈraʊnd] phr. v. апрыто́мнець, ачуня́ць, ачну́цца, апа́мятацца

come back [ˌkʌmˈbæk] phr. v.

1. успаміна́цца

2. вярта́цца

come back as wise as one went пайсці́ ні з чым

come by [ˌkʌmˈbaɪ] phr. v.

1. атрыма́ць, набы́ць, нажы́ць што-н.

2. захо́дзіць куды́-н.

come down [ˌkʌmˈdaʊn] phr. v.

1. па́даць, валі́цца; спада́ць

2. разбура́цца

3. змянша́цца, зніжа́цца

4. перахо́дзіць па трады́цыі

come forward [ˌkʌmˈfɔ:wəd] phr. v.

1. вы́йсці ўпе́рад

2. прапанава́ць свае́ паслу́гі, адгукну́цца

3. паступа́ць у про́даж

come in [ˌkʌmˈɪn] phr. v.

1. прыхо́дзіць, прыбыва́ць

2. увахо́дзіць

come off [ˌkʌmˈɒf] phr. v.

1. адшпі́львацца; зніма́цца, здыма́цца

2. адрыва́цца (пра гузік, дзвярную ручку і да т.п.)

3. сыхо́дзіць, схо́дзіць, зніка́ць (пра пляму); выпада́ць (пра валасы, зубы)

come on [ˌkʌmˈɒn] phr. v. набліжа́цца; з’яўля́цца ў прызна́чаны час/у сваю́ чаргу́ (пра акцёра, гульца і да т.п.)

come out [ˌkʌmˈaʊt] phr. v.

1. з’яўля́цца, паяўля́цца; прыхо́дзіць

2. выхо́дзіць (з друку)

3. выяўля́цца, станаві́цца вядо́мым (пра навіны, праўду і да т.п.)

4. страйкава́ць, бастава́ць

come over [ˌkʌmˈəʊvə] phr. v.

1. (to) прые́хаць здалёк; зайсці́ ненадо́ўга

2. авало́дваць, ахо́пліваць; уздзе́йнічаць, уплыва́ць, рабі́ць уплы́ў;

I can’t think what came over me. Не ведаю, што на мяне найшло.

come round [ˌkʌmˈraʊnd] phr. v.

1. захо́дзіць

2. апрыто́мнець, ачуня́ць

come through [ˌkʌmˈθru:] phr. v.

1. праніка́ць, прахо́дзіць наскро́зь, прасо́чвацца

2. паспяхо́ва спраўля́цца

come to [ˌkʌmˈtu:] phr. v. апрыто́мнець

come together [ˌkʌmtəˈgeðə] phr. v. збіра́цца ра́зам, аб’ядно́ўвацца

come up [ˌkʌmˈʌp] phr. v.

1. узыхо́дзіць, прараста́ць (пра расліны)

2. устава́ць, узыхо́дзіць (пра сонца)

3. здара́цца; з’яўля́цца, паяўля́цца

4. узніка́ць

5. (with) наганя́ць, зраўно́ўвацца

6. (to) падыхо́дзіць; дахо́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)