1. Уласцівасць прапарцыянальнага (у 1 знач.); суразмернасць.
2.Спец. Залежнасць паміж велічынямі, якія прапарцыянальна змяняюцца. Прамая прапарцыянальнасць. Адваротная прапарцыянальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРПЕНДЫКУЛЯ́РНАСЦЬ,
узаемнае размяшчэнне 2 прамых, плоскасцей ці прамой і плоскасці, пры якім гэтыя фігуры ўтвараюць прамы вугал. 2 прамыя наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі яны ўтвараюць прамы вугал (у прасторы такія прамыя не абавязкова перасякаюцца). Прамая і плоскасць наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі дадзеная прамая перпендыкулярная да кожнай прамой, што знаходзіцца на плоскасці. 2 плоскасці наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі пры перасячэнні яны ўтвараюць прамы двухгранны вугал. Гл. таксама Артаганальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zíelgeradesubf -, -n спарт. фі́нішная прама́я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРАЛЕ́ЛЬНЫЯ ПРАМЫ́Я,
прамыя, якія ляжаць у адной плоскасці і не перасякаюцца. У эўклідавай геаметрыі ў плоскасці праз усякі пункт, што не ляжыць на дадзенай прамой, праходзіць толькі адна прамая, якая не перасякае дадзеную. У Лабачэўскага геаметрыі ў плоскасці праз пункт C па-за дадзенай прамой AB праходзіць бясконцае мноства прамых, якія не перасякаюць AB, з іх паралельнымі да AB наз. толькі 2 — CE і CF. Прамая CE паралельная да AB у напрамку ад A да B, калі: пункты B і E ляжаць па адзін бок ад AC; CE не перасякае AB; усякі прамень унутры вугла ACE перасякае AB. Аналагічна вызначаецца прамая CF, паралельная да AB у напрамку ад B да A. У рыманавай геаметрыі П.п. не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кій, кія, м.
1.Прамая тонкая палка. Выламаць кій. Арэхавы кій.// Палка для апоры пры хадзьбе. Цётка абапіралася на тоўсты бярозавы кій (дагэтуль ніхто яе з кіем не бачыў), і рукі яе калаціліся.Шамякін.
2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд.
•••
Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай — усё роўна, тое самае.
У старца кій адабраць — забраць у беднага апошняе.
[Польск. kij.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
upright1[ˈʌpraɪt]adj.
1. вертыка́льны, прамы́;
an upright bearingпрама́я, ро́ўная по́стаць
2. справядлі́вы; сумле́нны;
an upright judge справядлі́вы суддзя́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)