1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак. Шкарпэткі, звязаныя бабай з воўны, за зіму прадраліся, і голымі пальцамі ног .. адчуваюцца цвікі.Паўлаў.
2. Прайсці, прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што‑н. Хутчэй бы дабегчы да ракі, прадрацца скрозь лазняк.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лезці, -зу, -зеш, -зе; -лез, -зла; -лезь; зак.
1. Выйсці адкуль-н., чапляючыся за што-н. рукамі і нагамі.
В. з глыбокага рова.
2. Выйсці адкуль-н., прыклаўшы намаганні.
В. з вагона.
В. з даўгоў (перан., разм.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выступіць, паказацца адкуль-н., выбіцца; прабіцца.
Косы вылезлі з-пад хусткі.
Вылезла маладая траўка.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць.
Вылезла шэрсць.
|| незак.выла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Разгадаць, уразумець што‑н. Нарэшце і старая Арцюшыха раскумекала, у чым справа.Сабаленка.Спачатку, пакуль не разабраўся, усё здавалася як бы лепшым, калі ж раскумекаў, ды захацеў вярнуцца назад, ужо да Саветаў, — не ўдалося ў той час прабіцца дамоў з таго далёкага свету.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.
1.з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.
В. з натоўпу.
В. з галечы.
В. з даўгоў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.
Агонь выбіўся з-пад страхі.
Валасы выбіліся з-пад хусткі.
3. Разбіцца (пра шкло акна).
Выбілася шыба.
◊
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.
Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.
Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.
|| незак.выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
2.(пробиться, проникнуть, пройти сквозь что-л.) разг.прабі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прарасці́, ‑расце; зак.
1. Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці.Таўлай.
2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік.Караткевіч.На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры.Жычка.
3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРЫБА́ЛЬДЗІ ((Garibaldi) Джузэпе) (4.7.1807, г. Ніцца, Францыя — 2.6.1882),
нацыянальны герой Італіі, адзін з гал. дзеячаў Рысарджымента. Генерал (1849). З 14-гадовага ўзросту плаваў на караблі бацькі, потым служыў на флоце Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1832 пазнаёміўся з Дж.Мадзіні. За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання мадзіністаў у Генуі завочна прыгавораны да пакарання смерцю (1834). Эмігрыраваў у Паўд. Амерыку. У Браз. імперыі ўдзельнічаў у барацьбе рэспубліканцаў з манархістамі (узначальваў флатылію паўстанцаў рэспублікі Рыу-Гранды), у т.зв. Вялікай вайне 1839—52 Аргенціны супраць незалежнага Уругвая ў складзе уругвайскіх войск камандаваў італьян. легіёнамі. Вярнуўся ў пач.Рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. На чале атрадаў валанцёраў удзельнічаў у аўстра-італьян. вайне 1848—49. Ініцыятар стварэння Рымскай рэспублікі 1849. Пасля яе падзення, не здолеўшы прабіцца на дапамогу Венецыі, з вял. стратамі дасягнуў П’емонта, адкуль высланы ўладамі. З 1849 жыў у Амерыцы. У 1854 вярнуўся ў Італію. У час Аўстра-італа-франц. вайны 1859 камандаваў добраахвотніцкім корпусам альпійскіх егераў. У час Рэвалюцыі 1859—60 у Італіі ўзначальваў паход «Тысячы». На чале корпуса добраахвотнікаў удзельнічаў у аўстра-італьян. вайне 1866. У 1862 і 1867 намагаўся ўзбр. шляхам вызваліць Рым ад панавання папы. Па просьбе часовага рэв. ўрада Францыі ўзначаліў Вагезскую армію ў франка-прускую вайну 1870—71. Пасля 1871 жыў на в-ве Капрэра, дзе і памёр Яго імем наз. батальён італьян. інтэрнацыяналістаў, які ўдзельнічаў у Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 (гл.Гарыбальдзі батальён), і італьян.партыз. атрады ў 2-ю сусв. вайну (гл.Гарыбальдзійскія брыгады).
1.Прабіцца, прарвацца праз што‑н. з сілай — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мабыць, па гэтай шашы ў мірныя дні і машын хадзіла вельмі мала, бо праз каменне бруку сям-там папрабіваліся чэзлыя зялёныя парасткі.Сабаленка.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Выступіць на паверхню — пра ўсё, многае. Пачырванеў.. [брыгадзір], аж кроплі поту на носе папрабіваліся.Шынклер.
3. Накалоцца на што‑н. вострае — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)