Ніўпа́мкі ’не ў памяці’ (Некр.; калінк., З нар. сл.). Паводле Карскага (2–3, 69), адназоўнікавае прыслоўе з суфіксам -/сі, далучаным непасрэдна да кораня паж-, гл. памяць, помніць, параўн. ніўцям, неўпрыцям!d (да цяміць) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́дость ра́дасць, -ці ж.;
не чу́вствовать себя́ от ра́дости не по́мніць сябе́ ад ра́дасці;
◊
на ра́достях з ра́дасці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Памі́нкі ’абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Шат.), памі́нькі ’тс’ (Сл. ПЗБ), памі́н ’тс’ (Нас.). Рус.поми́нки, укр.поми́нки. Да памінаць, ітэратыўнай формы ад помніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разгарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Адчуць жар; разагрэцца. — Аднойчы .. разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў.Лужанін.//перан. Дайсці да стану ўзбуджэння, узрушэння, раздражнення. — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schnéekönig:
er freut sich wie ein ~ ён не по́мніць сябе́ ад ра́дасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
невменя́емый
1.юр./в невменя́емом состоя́нии у ста́не по́ўнай адсу́тнасці па́мяці;
он невменя́ем у яго́ по́ўнасцю адсу́тнічае па́мяць;
2.(раздражённый, не владеющий собой) непрыто́мны; (исступлённый) раз’ю́шаны, шалёны;
быть невменя́емым (вне себя́) не по́мніць сябе́;
невменя́ем от гне́ва не по́мніць сябе́ ад гне́ву.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГОЛЬЦ-МІ́ЛЕР (Іван Іванавіч) (9.12.1842, г. Іанішкеліс, Літва — 17.8.1871),
удзельнік рэв.-дэмакр. руху, рус.паэт. Скончыў Мінскую гімназію (1859). У 1860 паступіў на юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та. У 1861 арыштаваны як удзельнік рэв. гуртка П.Р.Заічнеўскага па справе аб друкаванні і распаўсюджванні нелегальнай л-ры. З турмы вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве высланы ў г. Карсун Сімбірскай губ. У 1867—69 жыў у Мінску, вандраваў па Расіі. Памёр і пахаваны ў Арле. Друкаваўся ў час. «Современник», «Отечественные записки». У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца» і інш. Яго лепшы верш «Слу-хай!» (1864) пакладзены на музыку П.Сакальскім, стаў папулярнай песняй.
Тв.:
Поэт-революционер И.И.Гольц-Миллер /Сост. Б.Козьмин, Г.Лелевич. М., 1930.
Літ.:
Бас І. «...Не памерла слова яго!» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971;
Кісялёў Г.В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г.В. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Даніла Канстанцінавіч) (30.9.1914, г. Пінск — 7.7.1996),
бел. дзеяч культуры, вучоны-хімік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Сын Я.Коласа. Скончыў хім.ф-тБДУ (1936), вучыўся ў аспірантуры БДУ і працаваў там выкладчыкам. У Вял.Айч. вайну працаваў у Сярэднеазіяцкім ун-це і хім. групе АНБССР (Ташкент). У 1943 дэкан хімфака БДУ (на ст. Сходня пад Масквой). З 1944 у Ін-це хіміі АНБССР (ст.навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, заг. лабараторыі). Пасля смерці Я.Коласа (1956) збіральнік яго спадчыны, арганізатар Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, дзе ў 1957—80 працаваў дырэктарам, з 1980 да канца жыцця ст.навук. супрацоўнікам. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў важным асяродкам коласазнаўства. Распрацаваў канцэпцыю мемарыялізацыі памятных мясцін Я.Коласа на Стаўбцоўшчыне (гл.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял). Прапагандаваў спадчыну Я.Коласа, выступаў у друку, на радыё і тэлебачанні, у школах. Аўтар успамінаў, артыкулаў па коласазнаўстве і праблемах культуры.
Тв.:
Любіць і помніць: Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000.
Зведваць, перажываць пачуццё зайздрасці да каго‑, чаго‑н. Грузчыкі моўчкі паглядалі на Сяргея, моўчкі зайздросцілі яго спрыту і сіле.Адамчык.Ігнась зайздросціць Кольку: у яго ёсць дзед, а Ігнась свайго дзеда не помніць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка.Ваданосаў.Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)