дво́е, дваіх, ліч. зб.

Два (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Двое братоў. Двое ягнят. Двое саней. Нас было двое. □ Двое рабочых разбілі на кавалкі даўжэзны прэнт. Чорны. // толькі Н і В. Дзве пары (з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы). Двое панчох. Двое вачэй.

•••

На сваіх дваіх (жарт.) — пехатой, пешшу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отайпешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рмаз, ‑а і ‑у; мн. тармазы, ‑оў; м.

1. ‑а. Прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і пад. Ручны тормаз. Аўтаматычны тормаз. □ Машына, гучна скрыгануўшы тармазамі, спынілася. Ваданосаў. У машыне раптам закрычаў чалавек — нема, бы яго разануў хто. Заскрыпелі тармазы. Пташнікаў. // Пляцоўка чыгуначнага вагона, дзе знаходзіцца такое прыстасаванне. На тормазе нікога больш не было, і Сцёпка адчуваў сябе вольна. Колас.

2. ‑у. Тое, што і тармажэнне. Выхад адзін — кінуць машыну і выбрацца з горада пешшу. Тормаз. Машына спынілася. Пятніцкі. Вацік даў трактару тормаз, прарэзлівым лопатам аглушыў Харытона. Баранавых.

3. ‑у; перан. Тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго‑н. Пераправа адыграла сваю ролю ў першыя месяцы будоўлі, а цяпер з яўляецца тормазам усяго ходу работ. Грахоўскі.

[Грэч. tormos — адтуліна, утулка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брод Мелкае месца ў рацэ, возеры, старыцы, балоце, па якім пераходзяць пешшу, пераязджаюць з возам (БРС). Тое ж бред, брёд (Віц. Рам. Мат.).

ур. Тата́рскі брод паміж вв. Жыцін і Кромка каля р. Пціч (Серб. 1915), ур. Брод (лажок) каля в. Папоўка Слаўг. ур. Брадок каля в. Лясная Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

псава́цца, псуюся, псуешся, псуецца; псуёмся, псуяцеся; незак.

1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга. Чорны. Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў. Кулакоўскі. // Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. □ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца». Пянкрат.

2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой. Шамякін. Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор’е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца. Чарнышэвіч.

3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат! Лынькоў.

4. Зал. да псаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чымI злучн. параўн

1. (замест таго, каб) statt, nstatt zu (+ inf);

чым ісці́ пе́шшу, лепш се́сці на трамва́й statt zu Fuß zu ghen, ist es bsser die Strßenbahn zu nhmen;

2. (перад выш. ст.) чым …, тым … je …, dsto …; je …, umso …;

чым больш, тым лепш je mehr, dsto bsser;

3. (пасля выш. ст.) als;

сёння цяпле́й, чым учо́ра hute ist es wärmer als gstern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераходзіць — перайсці (у 1–8 знач.).

2. Месца, прыгоднае або прыстасаванае для пераправы цераз што‑н. Пераход цераз раўчук. □ Вярблюд здаволіўся, ківае галавою: пакуль пяройдзе брод, напіцца можна. Ішак глядзіць на пераход трывожна. Дубоўка. Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла. А. Александровіч. // Месца, прыстасаванае для таго, каб пераходзіць вуліцу.

3. Спецыяльнае збудаванне, якое злучае адно памяшканне або месца з другім; калідор, галерэя. Ісці па цёмных пераходах. Крыты пераход. Падземны пераход для пешаходаў. □ На лайнеры пераходы з аднаго класа ў другі былі заўсёды на замку. Лынькоў.

4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які‑н. час. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў, аднак на гэты пераход быў затрачаны доўгі летні дзень. Брыль.

5. Момант або месца, дзе што‑н. адно пераходзіць у іншае; звяно, што аб’ядноўвае з’явы, якія пераходзяць адна ў другую. Пераход ад зімы да вясны. Качканос з’яўляецца пераходам ад млекакормячых да птушак. Тонкія пераходы фарбаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́шы, пе́шый ’які ідзе пехатой; пяхотны, не конны’ (ТСБМ, Бяльк.). Укр. пі́ший, рус. пе́ший, сімб. пѣхій (Даль, 3, 551), разан. пѣсьюпешшу’, польск. pieszy, н.-луж. pěšy, в.-луж. pěši, чэш. pěší, pěchý, славац. peší ’тс’, славен. ki gre pẹ̑š, старое pẹ̑š ’пешы’, серб.-харв. пје̏шице, старое пје̏ше ’пяшком’, макед. пеш, пешки, пеша, балг. пеш, пе́ши, ст.-слав. пѣшь ’пешы’. Прасл. pěšь < pěs‑jь, якое (праз форму pěsъ) узыходзіць да і.-е. *pēd‑su ’на нагах (ісці)’ у процівагу ’ехаць на кані, на лодцы’ < і.-е. pēds ’нага’ (’ступня’) (Мее, MSL, 14, 314; Махэк₂, 446; Бязлай, 3, 29). Фасмер (3, 257) сумняваецца ў гэтым, даводзячы, што ў такім выпадку слав. форма была б pěsъ. Зыходнай формай для прасл. pěšь ён падае *pēdsios, вытворнага ад pēd‑ ’ступня’, лац. pēs, pedis ’нага’, літ. pèdè ’след нагі’, лат. pę̂ds ’тс’, pę̂da ’падэшва’, ст.-грэч. πούς, Р. скл. ποδός, дарычн. πώς ’ступня’, ст.-інд. padám ’след нагі, ступня’, гоц. fōtus, літ. pésčias ’пешы’ (і.-е. скланенне было атэматычным, з аблаўтам: Н. скл. pēd‑s, Р. скл. pod‑ós). Першапачатковая і.-е. лексема pēd‑s пазней у слав. прамове замянілася на noga, у балт. (літ.) — на kojà ’нага’. Аб прасл. *pěšь(jь) ’слабы, стомлены’, звязаным генетычна з *pьxati, гл. Варбот, Этимология–1971, 18–19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

foot1 [fʊt] n. (pl. feet)

1. нага́; ступня́;

in bare feet басано́ж;

a foot brake нажны́ то́рмаз;

on foot пе́шшу, пехато́й;

rise/get to one’s feet устава́ць, падніма́цца

2. падно́жжа, ні́жняя ча́стка;

the foot of the mountain падно́жжа гары́;

thefoot of the page ні́жняя ча́стка старо́нкі

3. (pl. feet or foot) фут (≈ 30,5 см);

How tall are you? – Five foot six. Які твой рост? – 5 футаў 6 дзюймаў.

4. poet. стапа́

set foot in/on smth. ступі́ць наго́й куды́-н., пабыва́ць дзе-н.;

the first man to set foot on the Moon пе́ршы чалаве́к, які́ ступіў наго́й на Ме́сяц/пабыва́ў на Ме́сяцы;

stand on one’s own (two) feet быць самасто́йным, не зале́жаць ад каго́-н.;

have one’s feet on the ground быць рэалі́стам;

have one foot in the grave infml стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;

put one’s foot down скарыста́ць ула́ду, каб за барані́ць/прыпыні́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)