1. Падзея з трагічнымі вынікамі, раптоўнае вялікае бедства.
Дарожная к.
Авіяцыйная к.
2. Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці.
Нацыянальная к.
Сямейная к.
3. Нечаканая і грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спец.).
Тэорыя катастроф.
|| прым.катастро́фны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕРНЕ́С (Марк Навумавіч) (8.9.1911, г. Нежын, Украіна — 16.8.1969),
рускі акцёр, эстрадны спявак. Нар.арт. Расіі (1965). Скончыў тэатр, курсы ў Харкаве. Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найб. выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод інш. роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957). З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДАВАЯ ТРА́ЎМА НОВАНАРО́ДЖАНЫХ,
пашкоджанне органаў і тканак плода пры родах. У выніку бывае кефалагематома (паднадкоснічнае кровазліццё ў вобласці касцей чэрапа, часцей цемянных), крывашыя, пералом ключыцы і інш. касцей (рук, ног), пашкоджанне тварнага нерва (асіметрыя твару), вялы параліч рукі. Найб. небяспечныя траўмы спіннога мозга і ц. н. с., якія ўзнікаюць часцей на фоне асфіксіі плода і ў выніку мех. пашкоджанняў (могуць прывесці да інваліднасці і парушэння разумовага развіцця). Большасць відаў траўмаў праходзіць бясследна. Прафілактыка: ахова здароўя цяжарнай жанчыны, правільнае правядзенне родаў. Лячэнне спецыфічнае.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
круто́йI
1.(обрывистый) круты́, стро́мкі, абры́вісты;
2.(внезапный) круты́;
круто́й перело́м круты́перало́м;
3.(строгий) круты́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пераломіца ’няшчасце (у праклёнах)’ (пух., Сл. ПЗБ), перало́ма ’пустата’, на першым гумне салома, на другім — пералома (гом., Мат. Гом.), ’гвалтоўная перамена парадкаў’ (тамсама), ст.-рус.переломъ ’назвы розных хваравітых станаў (XVI ст.). Да пера- і ламаць (гл.), параўн. перало́ма ’рэзкая змена, пералом’ (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
crisis
[ˈkraɪsɪs]
n., pl. -ses[ˈkraɪsi:z]
1) кры́зіс -у m.
2) перало́м -у m. (у падзе́ях)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ СТАРО́СТВА,
дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у 2-й пал. 15—16 ст. Уваходзіла ў Трокскае ваяв. і займала большую (цэнтр., усх. і паўд.) частку Гродзенскага пав. з велікакняжацкім г. Гродна, мястэчкамі Адэльск, Азёры, Крынкі, Масты, Новы Двор, Ожа, Пералом, Скідзель і інш., вёскамі Верцялішкі, Гарадніца, Краснік, Салаты і інш. Давалася ў часовае карыстанне феадалам за службу. Гродзенскае староства было «гродавым»: староста выконваў судова-адм. функцыі ў Гродзенскім пав. і ўзначальваў гродскі (замкавы) суд у Гродзенскім замку. На каранацыйным сейме Рэчы Паспалітай 1588 пераўтворана ў Гродзенскую эканомію, але «гродавае» староства з судовымі функцыямі захоўвалася да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795).