convert2 [kənˈvɜ:t] v.

1. (into/to) ператвара́ць; ператвара́цца; перарабля́ць, пераво́дзіць;

convert dollars into pounds пераво́дзіць до́лары ў фу́нты

2. пераваро́чваць, звярта́ць (у іншую веру), схіля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Абчэсваючы (дошку, бервяно, камень і г. д.), рабіць кант ​1 (у 1 знач.). Кантаваць слупок. □ Не ўсе цесляры добра ўмелі кантаваць бярвенне. Пальчэўскі.

2. Пераварочваць (грузы) пры перамяшчэнні або выраб пры апрацоўцы. У сярэдзіне .. [скрыні] быў матор, на баках надпісы: «Асцярожна, не кантаваць!» Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nawracać

незак.

1. паварочваць, заварочваць; вяртацца;

2. пераварочваць (у веру); схіляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паваро́чаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вярнуць назад многіх, многае. Паварочаць людзей.

паваро́чаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Перамяшчаць, пераварочваць што‑н. цяжкае некаторы час. Балванка сталёвая пад абцугамі, яе паварочай — упарышся. Летка.

2. Абярнуць, перавярнуць усё, многае. Паварочаць усе крэслы.

3. Перавярнуць на другі бок. Паварочаць сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераваро́т ’рэзкі паварот, змены ў развіцці, ходзе чаго-небудзь’ (Яруш., ТСБМ), ’заварот кішок’ (даўг., Сл. ПЗБ; метрык., Мат. Гом.). Да прасл. *per‑vortъ, якое з *per‑vortiti ’перавярнуць’: ст.-рус. переворотити ’павярнуць у іншы бок; даць справе іншы ход’, польск. przewrócić ’перакінуць; перавярнуць, папераварочваць’, ст.-чэш. přěvrátiti ’перавярнуць, знішчыць, звесці, змяніць, падавіць’, серб.-харв. превра́тити ’перавярнуць’, славен. prevráčati ’перакідваць, пераварочваць, перакульвацца’, балг. превръ́щам ’пераўтвараць, пераварочваць, перарабляць’, ст.-слав. прѣвратити ’пераўтварыць’; параўн. лац. pervertere ’перакульваць, псаваць, перакручваць, скажаць’, гоц. frawardjan ’псаваць’, ст.-в.-ням. farwarttan, far‑werten, ст.-англ. for‑weorþan, ст.-сакс. far‑werdan ’знікаць’, ’псавацца’ — словаўтваральна-семантычны паралелізм. З іншых і.-е. адпаведнікаў прасл. *vьrtiti < *vertiti (якое не захавалася) можна адзначыць ст.-інд. vartatē, літ. ver̃stiпераварочваць, перакульваць, пераўтвараць адно ў іншае’ (Трубачоў, Проспект, 71). Лексема пераварот ’гвалтоўная змена манарха’ (ТСБМ) — калька (XVIII ст.) з франц. révolution ’тс’ < лац. revolūtio ’адкат, кругаварот’ — праз польск. ці рус. мовы (Фасмер, 3, 236). Сюды ж піраваро́тнік ’чалавек, што добраахвотна ці па прымусу прыняў іншую веру’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вараскацца ’пэцкацца’ (Мядзв.). Фасмер (1, 273) услед за Ільінскім (ИОРЯС, 16, 4, 19 і наст.) параўноўвае з рус. дыял. варызгать ’пэцкаць’. Рудніцкі (1, 313) лічыць укр. вараскатипераварочваць’ кантамінацыяй укр. вертати і ўкр. тараскати. Варыянты гэтага дзеяслова гл. у артыкуле варакуза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант¹ (у 1 знач.).

К. бервяно.

2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

Асцярожна, не к.!

|| зак. акантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.).

|| наз. кантава́нне, -я, н., канто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж., аканто́ўванне, -я, н. і аканто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. канто́вачны, -ая, -ае і аканто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zusmmenwerfen

* vt

1) кі́даць (у адно месца)

2) пераваро́чваць; разва́льваць

3) зме́шваць, мяша́ць у адну́ ку́чу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ніцава́цьпераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вороши́ть несов.

1. варушы́ць, варо́чаць; (переворачивать) пераваро́чваць; (шевелить) шавялі́ць;

2. перен. (вспоминать забытое — о неприятном, тяжёлом) варушы́ць;

не́зачем вороши́ть про́шлое няма́ чаго́ варушы́ць міну́лае;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)