1. Аказацца скарыстаным пад пасеў. Адно поле засеецца пшаніцай, другое — ячменем.
2. Рассеяўшыся дзе‑н., прарасці, вырасці (пра семя дрэў, траў і пад.). Бяроза засеялася па полі. Кроп засеяўся на градах.
3.перан. Пакрыцца, усеяцца па ўсёй паверхні мноствам чаго‑н. Пасля поўначы неба выяснілася, засеялася рознакаляровымі агеньчыкамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУПЕРСІМЕТРЫ́Я, Фермі—Бозе сіметрыя,
сіметрыя, што звязвае палі, кванты якіх маюць цэлалікавы спін (базоны), з палямі, кванты якіх маюць паўцэлы спін (ферміёны). Палі, што пераўтвараюцца пры пераўтварэннях С. адно праз другое, утвараюць супермультыплеты, якія аб’ядноўваюць у адну сям’ю часціцы з рознай статыстыкай — базоны і ферміёны.
Адно з найб. важных дастасаванняў С. — суперсіметрычнае абагульненне калібровачнай палявой тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў — супергравітацыя. Яна мае пераўтварэнні С. з параметрамі, залежнымі ад каардынат (лакальныя пераўтварэнні С.). Інварыянтнасць адносна лакальных пераўтварэнняў С. патрабуе існавання партнёраў па супермультыплету, якія маюць спіны, што адрозніваюцца адзін ад аднаго на 1/2 (эксперыментальна не выяўлены; 2002). Напр., прадказваюцца слептон, скварк, фатына, глюіна, як суперпартнёры адпаведных элементарных часціц: лептонаў, кваркаў, фатонаў і глюонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав.наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус.насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паві́цца, паўецца; зак.
1. Пачаць віцца. Два дымкі павіліся да столі.Броўка.
2. Уючыся, закрыць сабою. Па сценах хмель павіўся, Заслаў лістотай дом.Гілевіч.// Закруціцца адно за другое. Збажына сёлета такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тваро́г, ‑рагу, м.
Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання. Тлусты тварог. □ Маці есці пакідала Ды йшла ў камору падругое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядкі́, ‑ая, ‑ое.
Абл. Які са смакам есца, ахвотна з’ядаецца; смачны, пажыўны. Як верашчака ў дно спадала, То маці есці пакідала Ды йшла ў камору падругое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАР’Я́Н Наіры (сапр. Егіязар’ян Аястан; 13.1.1901, с. Хараконіс, Зах. Арменія, цяпер тэр. Турцыі — 12.7.1969),
армянскі пісьменнік. Скончыў Ерэванскі ун-т (1928). Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў паэзіі «Блакітная краіна каналаў» (1926), «Вечныя вяршыні» (1937), «Ратны кліч» (1941), «Распаленай душой» (1942), рамана «Ацаван» (1937—47) і інш., у якіх адлюстраваў сац.-псіхал. працэсы ў вёсцы ў перыяд калектывізацыі. Раман «Пятрас і яго міністры» (1958) пра Арменію ў час панавання дашнакаў; аповесць «Давід Сасунскі» (1966) створана па матывах эпасу. Сатырычны талент З. выявіўся ў рамане «Другое жыццё» (1965—67). Вядомы як драматург (гіст. трагедыя «Ара Прыгожы», 1946; камедыі «Ля крыніцы», 1948; «Доследнае поле», 1950). Пераклаў на арм. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову яго творы пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
1. Перамяшчэнне з аднаго месца ў другое бягом. Хутка і зладжана, перабежкамі, прабіраліся аддзяленні роты.Алешка.
2. Пераход на бок праціўніка.
3.Спец. Від канькабежнага кроку на паваротах.
4.Спец. Паўторнае спаборніцтва па бегу для ўдакладнення канчатковых вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.
2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІРАВЫ́ СПОРТ,
від спорту, спаборніцтвы ў падыманні цяжару (гір). Конкурсы асілкаў маюць глыбокую гісторыю, асабліва ў краінах СНД, дзе найб. папулярны гіравы спорт. Аднак адзіныя правілы спаборніцтваў распрацаваны Міжнар. федэрацыяй гіравога спорту толькі ў 1994. Паводле іх спаборніцтвы праводзяцца ў 7 вагавых катэгорыях — ад 60 да больш як 90 кг. Пераможца вызначаецца па выніках двухбор’я (штуршок і рывок). Першае практыкаванне выконваецца абедзвюма рукамі адначасова, другое папераменна левай і правай з перахопам снарада. На кожнае практыкаванне адводзіцца 20 мін. Маса гіры 32 кг.
Усе вышэйшыя дасягненні ў гіравым спорце на канец 1996 належаць спартсменам Расіі. Бел. федэрацыя гіравога спорту дзейнічае з 1988. Найб. поспехаў з бел. гіравікоў дасягнулі В.Лянглер (чэмпіён Еўропы 1994), В.Калмук — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (4 разы) і Еўропы (1994), а таксама В.Харанека, які неаднаразова ставіў рэкорды з гірамі для Кнігі рэкордаў Гінеса. У 1996 у Мінску праходзіў 4-ы чэмпіянат свету па гіравому спорту.