расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імбры́чак, ‑чка, м.

Уст. Чайнік для заваркі чаю. Гаспадар прынёс з кухні і паставіў пасярод стала бліскучы медны самавар з размаляваным у кветкі імбрычкам наверсе. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склёп, ‑а, м.

Разм. Месца, дзе скляпана што‑н. Пасярод хаты задумліва гаварыла сама з сабою невялічкая жалезная печачка, з якой па склёпах прасочваўся дымок. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб. сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв. srȅdselo ‘тс’, балг. дыял. сретце́ло ‘тс’, макед. сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ. vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃ ‘сярод’ і kajmas ‘вёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́серэ́д ’пясчаны востраў ці каса на рацэ’ (ТС), прасяро́д ’востраў на рацэ’ (Талстой, Геогр.). Укр. просере́д ’пясчаная каса каля берага ці пасярод Дняпра’. Да сярод, сярэдзіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяро́д, прыназ. з Р.

1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.

Палянка с. лесу.

2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.

Карабель с. ільдоў.

3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.

Прачнуцца с. ночы.

4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.

Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́л, ‑а, м.

1. Трон манарха. // Трон як сімвал улады манарха.

2. У хрысціянскіх храмах — высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.

•••

Наследнік прастола гл. наследнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасяро́дку, прыназ. і прысл.

Тое, што і пасярод. Спыніўся юнак пасяродку .. паляны. Куляшоў. Тут стаяла дарагая мэбля — сервант, тахта, яшчэ сервант, бліскучы паліраваны стол з крыштальнаю попельніцаю пасяродку. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзю́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Абл. Дзяружка. Пасярод .. падворка на старых саматканых радзюжках сушылася на сонцы жыта. Арочка. Завуць радзюжкамі дзяружкі У нас здавён. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.

Разм. Ліслівай паслужлівасцю дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. Толькі той-сёй з самых адпетых падлізнікаў, хочучы падслужыцца да начальства, станавіўся навыцяжку, як салдат, пасярод камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)