вы́скачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое‑н. месца, з’явіцца адкуль‑н., дзе‑н. Выскачыць з акна. □ Да левага берага Дзвіны прычаліла лодка. З яе выскачыў рослы, шырокі ў плячах мужчына. Грахоўскі. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рова і ўпаў на снег. Колас.

2. Нечакана выпасці, вылецець. Нітка выскачыла з іголкі. □ Накрыўка ў бойцы выскачыла і ўся смятана вылілася. Якімовіч.

3. Разм. Таропка, хутка выбегчы, выехаць; вылецець. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку.., і выскачыў за дзверы. Чорны. Раптам за мостам застракатала, і з-за павароту шашы выскачылі матацыклісты. Шамякін.

4. перан. Разм. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. Выскачыць са сваёй прапановай.

5. перан. Нечакана ўзнікнуць; вырасці. На правай плоскасці [самалёта] выскачылі языкі полымя. Алешка. Дзе-нідзе ўжо выскачыла першая зялёная траўка. Якімовіч.

•••

Выскачыць замужпаспешна, неабдумана або вельмі рана пайсці замуж.

Выскачыць (вылецець) кулём (куляю) — імкліва выбегчы, выехаць.

Выскачыць з галавы (з памяці) — тое, што і вылецець з галавы (з памяці) (гл. вылецець).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́скакам, пры́скыкам, прі́скъкъм, прі́кыкымі ’рабіць час ад часу, урыўкамі’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч., Мат. Маг., Стан.; кругл., лёзн., горк., клім., ЛА, 5), пры́скыкымпаспешна, спяшаючыся; асобнымі хвілінамі’ (Бяльк.), прыска́кам, прыско́кам, прыско́кым ’прыхваткамі, урыўкамі’ (міёр., брасл., ігн., паст., сен., талач., Сл. ПЗБ, Жыв. НС; ЛА, 5). Укр. при́скаком ’урыўкамі, прыхваткамі’, рус. смал. при́ско́ком ’час ад часу, калі-нікалі’. Да прыскакаць < скакаць. Першапачаткова Тв. скл. ад прыскок. Параўн. наскокам.

Прыска́кам ’падскокваючы’; перан. ’ахвотна’ (даўг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.

1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Гартны. // Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.

2. што ад чаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.

3. безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.

4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.

5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць. Матаць ніткі. Матаць шоўк.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым‑н. Матаць нагамі. □ Жарабок матаў галавой то ўніз, то ўгору, вадзіў ноздрамі ад свежага паху сасонніку. Ермаловіч.

3. Разм. груб. Хутка ісці, бегчы куды‑н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль‑н. — Хведар, — крычыць Цопа, — матай у цэнтр, няхай мяхі даюць. Скажы, што малацьбу пачалі. Асіпенка.

•••

Матаць (сабе) на вус — запамінаць што‑н. з якой‑н. мэтай.

мата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згатьпаспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. папер, ‑перла; заг. папры; зак.

Разм.

1. Хутка, паспешна накіравацца куды‑н. Грышка што было духу папер цераз поле ў бярэзнік. Чарот. Ззаду на .. [паравоз] паперлі вагоны. Новікаў.

2. каго. Груб. Прагнаць, выгнаць. Я моцна зазлаваў і папер беднае дзіця: — Кідай дровы! Панашу іх сам. А ну марш дадому! Карпюк. // Пагнаць, адправіць куды‑н. — Дзівак чалавек, — усміхнуўся пасыльны. — Садзіся во ў брычку, паедзем, а то заўтра пехатой папруць. Асіпенка.

3. каго-што. Панесці, павалачы (звычайна што‑н. цяжкае). Для большай пачцівасці Стуканок пакінуў сваю аблавушку на ганку, а торбу з рыбай папер у хату. Рылько. Ускінуў .. Ільюк [цяля], як барака, на плечы.. і папер дадому. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страчы́ць, страчу, строчыш, строчыць; незак., што.

1. Шыць, вышываць суцэльным швом. Страчыць рукаў. Страчыць сукенку. // і без дап. Разм. Шыць на швейнай машыне. Шкуркі белыя дастаў, Ніткі і машыну: Шые, строчыць... Хутка стаў І краўцом хлапчына. Бялевіч.

2. перан.; і без дап. Разм. Хутка, паспешна пісаць. Пытаюць анкеты: калі я і дзе нарадзіўся? Калі я вучыўся? І з кім і калі ажаніўся?.. І строчым адказы... Старанна!.. Кірэенка. // Хутка гаварыць. Жанчына трухае побач, строчыць несупынна, звягліва. Савіцкі.

3. без дап. Страляць (пра частую стрэльбу з аўтаматычнай зброі). Бесперапынна сакаталі два ручныя партызанскія кулямёты, страчылі аўтаматы. Васілеўская. Каля чыгуначнага моста .. чуваць рэдкія чэргі. Гэта на правым флангу .. строчыць Яша Шакурка. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараўні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з чараўніцтвам; чарадзейны. У той час .. [Скарына] не мог вызваліцца ад рэлігійных уяўленняў аб прыродзе, аб сутнасці самога чалавека, аб духах, чараўнічых сілах і г. д. Алексютовіч. Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з’явіліся талеркі з мясам, белым хлебам. Пятніцкі. На другі дзень цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу. Якімовіч.

2. перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду; чароўны. Усё гэта чараўнічае і любае людскому слыху шматгалоссе зліваецца ў адну мелодыю, у нейкі своеасаблівы ўрачысты гімн працы. Мыслівец. Але той, хто наведаў хоць раз Чараўнічыя нашы мясціны, Не забудзе ніколі ён нас — Край блакітны і нашу гасціннасць. Пруднікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус. наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус. ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, хал ’дарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел. аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус. нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. за каго-што. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца.

Х. за плот.

2. за што. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (разм.).

Х. за лапату.

3. за што. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (разм.).

Не ведаю, за што х.

Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (разм.).

На белую блешню добра хапаюцца шчупакі.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (разм.).

Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зберагацца на пэўны выпадак.

На жніво заўсёды хавалася сала.

|| зак. схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца і хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)