паспе́шна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
паспе́шна паспе́шней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паспе́шна нареч. поспе́шно, торопли́во

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наспе́х, прысл.

Спяшаючыся, паспешна.

Н. паснедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поспе́шно нареч. спе́шна, паспе́шна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скоропали́тельно нареч. паспе́шліва, паспе́шна, рапто́ўна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торопли́во нареч. (быстро, поспешно) паспе́шна, паспе́шліва; (второпях) спяша́ючыся, у спе́шцы;

наро́д торопли́во стал расходи́ться народ паспе́шна (паспе́шліва, спяша́ючыся, у спе́шцы) пача́ў разыхо́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скараспе́лы, -ая, -ае.

1. Які хутка і рана паспявае.

Скараспелая бульба.

2. перан. Надта паспешна зроблены, недастаткова падрыхтаваны, прадуманы (разм.).

Скараспелыя рашэнні.

|| наз. скараспе́ласць, -і, ж. (да 1 знач., спец., і да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпры́, нескл., н.

Тое, што і драпіроўка (у 3 знач.). Андрэй Міхайлавіч бачыў, як паспешна засоўваюцца драпры ў ложы, прыбранай флагамі. Самуйлёнак.

[Фр. drapeire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таро́пкі ’які спяшаецца, робіць паспешна’ (ТСБМ). Гл. тарапіцца1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схваці́ць, схвачу, схваціш, схваціць; зак., каго-што.

Тое, што і схапіць. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку і жакетку і баязліва выскачыў за дзверы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)