Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДЛАВІ́НА,
1) паніжэнне паміж вяршынямі горнага хрыбта тэктанічнага або эразійна-дэнудацыйнага паходжання. Часта С. выкарыстоўваюцца як перавальныя шляхі (гл.Перавал).
2) Прастора ў барычным полі паміж дзвюх абласцей высокага і дзвюх абласцей нізкага ціску, размешчаных крыж-накрыж (барычная С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ажыята́ж, ‑у, м.
1. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн на тавары ў капіталістычным грамадстве з мэтай атрымання прыбытку.
2. Тое, што і ажытацыя.
[Фр. agiotage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УБСУНУ́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
тэктанічнае паніжэнне на ПнЗ Манголіі і ў суседніх раёнах Тывы (Расія), паміж хр. Тану-Ала (на Пн) і Хан-Хухійн-Ула (на Пд). Выш. 753—1500 м. Друзаватая раўніна з апустыненымі стэпамі. У катлавіне знаходзіцца воз.Убсу-Нур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УПА́ДЗІНА,
паніжэнне на зямной паверхні, пераважна тэктанічнага паходжання, якое замкнёна з усіх або амаль з усіх бакоў. Памеры ў папярочніку звычайна дзесяткі і сотні (радзей тысячы) кіламетраў. Адрозніваюць У. бяссцёкавыя і што маюць сцёк. На дне акіянаў вузкія глыбокія У. наз.жалабамі акіянічнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Préisabbaum -(e)s паніжэ́нне цэ́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
poniżenie
н.
1. уніжэнне;
2.паніжэнне, зніжэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЭТАНАВА́ННЕ (ад франц. détonner фальшыва спяваць),
недакладнае па вышыні выкананне муз. гукаў, што парушае ладавыя адносіны і ўспрымаецца як фальш. Тэрмін «Д.» выкарыстоўваюць пераважна ў галіне вак. мастацтва, дзе ён абазначае паніжэнне ці павышэнне муз. гуку, а таксама пры ігры на струнных і духавых інструментах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ ПРАХО́Д,
скразное глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце, радзей паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня звычайна некалькі кіламетраў, часам некалькі соцень метраў. Часта мае важнае трансп. ці стратэгічнае значэнне (напр., Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турцыі, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау і Барлык у Казахстане). Гл. таксама Перавал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫМ-ПАРАНА́ЙСКІ ДОЛ,
мерыдыянальнае тэктанічнае паніжэнне паміж Зах.-Сахалінскімі і Усх.-Сахалінскімі гарамі на в-ве Сахалін, у Сахалінскай вобл. Расіі. Утвораны 2 разыходнымі далінамі рэк Тым (на Пн) і Паранай (на Пд). Даўж. 250 км, шыр. 8—65 км. Заняты лістоўнічнай тайгой. Невял. плошчы пад агародніннымі культурамі.