УПА́ДЗІНА,
паніжэнне на зямной паверхні, пераважна тэктанічнага паходжання, якое замкнёна з усіх або амаль з усіх бакоў. Памеры ў папярочніку звычайна дзесяткі і сотні (радзей тысячы) кіламетраў. Адрозніваюць У. бяссцёкавыя і што маюць сцёк. На дне акіянаў вузкія глыбокія У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)