паніжэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паніжэ́нне паніжэ́нні
Р. паніжэ́ння паніжэ́нняў
Д. паніжэ́нню паніжэ́нням
В. паніжэ́нне паніжэ́нні
Т. паніжэ́ннем паніжэ́ннямі
М. паніжэ́нні паніжэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паніжэ́нне ср.

1. пониже́ние;

2. пониже́ние, сниже́ние;

1, 2 см. пані́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панізіць і стан паводле знач. дзеясл. панізіцца.

2. Нізкае месца, нізіна. У паніжэннях.., дзе глеба больш вільготная, сасна расце ў спалучэнні з вольхай. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́зіцца, -ніжуся, -нізішся, -нізіцца; зак.

Зрабіцца больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

Паспяховасць студэнтаў панізілася.

Цэны панізіліся.

Узровень вады панізіўся.

|| незак. паніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паніжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́зіць, -ніжу, -нізіш, -нізіць; -ніжаны; зак., каго-што.

Зрабіць больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

П. цэны.

П. узровень вады.

П. каго-н. па пасадзе.

П. напружанне ў электрасетцы.

П. гук.

Панізіць голас — пачаць гаварыць цішэй, ціха.

|| незак. паніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паніжэ́нне, -я, н.; прым. паніжа́льны, -ая, -ае (спец.).

Паніжальная падстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпатані́я, -і, ж.

Паніжэнне крывянога ціску.

|| прым. гіпатані́чны, -ая, -ае.

Гіпатанічная хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пониже́ние паніжэ́нне, -ння ср., зніжэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сниже́ние зніжэ́нне, -ння ср.; паніжэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіпатані́я, ‑і, ж.

Паніжэнне крывянога ціску.

[Ад грэч. hypó — пад, знізу і tónos — напружанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)