доза хімічнага або фізічнага агента, уздзеянне якога на жывы арганізм прыводзіць да гібелі. Вызначаецца ў доследах на жывёлах для фармакалагічных сродкаў, пестыцыдаў, іанізуючых выпрамяненняў і інш. Адрозніваюць мінім. ЛД (гінуць найб. адчувальныя асобіны пэўнага віду, але не болей за 10% паддоследных жывёл), сярэднюю (гіне палова — ЛД 50) і абсалютна смяротную (мінім. доза, якая выклікае гібель усіх паддоследных жывёл — ЛД 100). Гл. таксама Дозы выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.
Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы.Шахавец.Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пласці́на ’тонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус.дыял.пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінка ’тонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ГАБДА́НК», «Абданк»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся каля 280 родаў, у т. л. Гарабурды, Гаштольды, Скарбкі, Халецкія. У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W; клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы знак (герб «Габданк I») або палова залатога льва, які трымае ў лапах такі знак («Габданк II»). Існуюць шматлікія варыянты герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ распаўсюдзіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўгадзі́ны, ж.
Прамежак часу ў трыццаць мінут; палова гадзіны. Так мінула хвілін дзесяць, а можа, і паўгадзіны, пакуль ён не пачуў за спіною ўзрушаны голас радыста: — Таварыш Рабінка.. Хутчэй!Паслядовіч.З паўгадзіны не мог заснуць Сцёпка, думаючы аб вучонасці Алёнкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІЦЕ́ЙНАЯ МАДЭ́ЛЬ,
прыстасаванне для атрымання ў ліцейнай форме рабочай поласці для будучай адліўкі. Звычайна з’яўляецца часткай мадэльнага камплекта.
Ад самой адліўкі адрозніваецца спец. выступамі, якія ўтвараюць у ліцейнай форме гнёзды для ўстаноўкі ліцейных стрыжняў, а таксама прыпускамі на ўсадку сплаву пры цвярдзенні і на мех. апрацоўку. Бываюць раздымныя і нераздымныя; драўляныя, гіпсавыя, цэментныя, пластмасавыя, пенаполістырольныя, парафінастэарынавыя і металічныя.
Д.М.Кукуй.
Раздымная ліцейная мадэль са стрыжнёвымі знакамі: 1 — палова мадэлі; 2 — стрыжнёвы знак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́лік1 ’божая кароўка’ (гродз., Шат., З жыцця). Паводле Шаталавай (там жа, 171), звязана з палі́к (гл.), укр.пола́к ’вышыты наплечнік жаночай сарочкі’ (з-за стракатасці), параўн. по́лка ’кавалак тканіны’; хутчэй, фанетычна змененае Паўлюк (гл.), параўн. пётра‑паўла ’божая кароўка’, або да поле (гл.): калі пагода, ляці ў поля (там жа, 169).
По́лік2 ’аб’ём у бутэльку’ (Нас.), ’мера спіртнога: паўлітровая бутэлька’ (смал.); параўн. рус.полишка ’палова чаго-небудзь; мера гарэлкі’. Ад *пол‑ ’палова’ (гл. паў-) з памянш. суф. ‑ік па тыпу ўтварэнняў ад лічэбнікаў сямік, асмік, параўн. аналагічныя славен.polič ’кубак’, харв.pòlić ’палова меркі’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́ткі Сядзіба калгасніка (Зах. Бел., Слаўг., Стол.); палова прысядзібінага ўчастка ў полі (Глуск.Янк. II).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВІ́РА, вера,
у Стараж. Русі грашовы штраф, што спаганяўся са злачынца на карысць князя за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. Калі злачынцу нельга было знайсці, віру плаціла сельская абшчына (верв), на тэрыторыі якой знойдзена цела (дзікая віра). Спагнанне віры замяніла кроўную помсту. Паводле «Рускай праўды» памер віры 40 грыўняў. За забойства дружынніка ці слугі князя віру плацілі ўдвая большую (80 грыўняў). За цяжкае калецтва (адсячэнне рукі, нагі) ці за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ДА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне карысталася больш за 100 родаў, у т. л. Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Кладніцкія, Ліпскія, Наскоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Існуюць варыянты герба з блакітным полем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш. Вядомы з пач. 15 ст.