лептамеду́зы

(ад гр. leptos = дробны + медуза)

медузоіднае пакаленне марскіх гідроідных паліпаў (лепталідаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прата́лій

(ад гр. pro = наперадзе + thallos = галінка)

палавое пакаленне папарацей, хвашчоў, дзеразы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

род, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.

Старэйшына роду.

2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.

Са знатнага роду.

Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.). Родам гараджанін. 3 роду ў р. (з пакалення ў пакаленне). Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.). Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.). Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці). Р. чалавечы (людзі).

3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.

Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.

На раду напісана што (разм.) — прадвызначана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаметафі́т

(ад гамета + -фіты)

палавое пакаленне ў раслін, якое чаргуецца з бясполым (спарафітам).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спарафі́т

(ад спора + -фіты)

бясполае пакаленне ў цыкле развіцця раслін, якое чаргуецца з палавым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трады́цыя

(лац. traditio = перадача)

звычай, парадак; правілы паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Брэтпакаленне’ («у етум брэ́ці…»; Буз.). Магчыма, пераклад слова не зусім дакладны. Параўн. польск. bret, bryt ’тэрыторыя, прастора, зямля, поле, ніва’ (з ням. Breite ’шырыня’, Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕТЭРАГО́НІЯ

(ад гетэра... + ...гонія),

1) адна з формаў чаргавання пакаленняў у некаторых беспазваночных жывёл (напр., у насякомых), пры якой двухполае пакаленне змяняецца на партэнагенетычнае.

2) Тое, што аламетрыя.

т. 5, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.

1. Набыць форму крышталя.

2. перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трады́цыя

(лац. traditio = перадача)

звычай, парадак; нормы паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)