клас жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Вядомы з ніжняга кембрыю. 5 атр.: дыскамедузы, каранаты, караняротыя медузы, кубамедузы, стаўрамедузы. Каля 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, пераважна ў трапічных. Найб. вядомыя аўрэлія, або вушастая медуза (Aurelia aurita), каранярот, або рызастома (Rhizostoma pulmo), ядомая рапілема (Rhopilema esculenta) і інш.
Памеры ад 1—3 мм (паліпы) да 2,3 м (медузы). Жыццёвы цыкл з чаргаваннем пакаленняў. Палавое пакаленне — медузы (сцыфамедузы). Лічынкі медуз (планулы) асядаюць на субстрат і ператвараюцца ў паліпы (сцыфастомы) — бясполае пакаленне. Папярочным дзяленнем паліп утварае маладых медуз. Жыгучыя клеткі некат. С. выклікаюць моцныя апёкі. Ёсць ядомыя. Іл.гл. таксама да арт.Медузы.