das Gewítter zieht (her)áuf надыхо́дзіць навальні́ца;
die Kríse zieht heráuf набліжа́ецца кры́зіс
2) перасяля́цца на ве́рхні паве́рх
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
увяза́ць1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.
1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх.Хомчанка.[Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом.Дубоўка.// Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота.Лупсякоў.Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты.Сабаленка.
2.перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі.Савіцкі.
3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
увяза́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да увязнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
without a hitch — гла́дка, пасьпяхо́ва, ні сучка́ ні задзі́рынкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
1.Спец.Падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву. Новай дарогай ад самай вясны тралявалі дрэва з Яськавага балота.Пташнікаў.Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ён ужо тады пачаў траляваць бярвенні з лесу.Кудравец.//Разм. Вывозіць, перавозіць што‑н. у вялікай колькасці. І ўспомніў я зіму з вятрамі, Што галасіла над палямі, Калі мы з дзедам тралявалі Настыўшыя, цяжкія шпалы.Танк.Трактарысты дзень пры дні тралявалі ўгнаенне пад яравыя.Кухараў.
2.Абл. Ісці, рухацца. Тады і хлопцы тон мяняюць: Ідуць у лес, крычаць, гукаюць .. А дзядзька ўперадзе тралюе.Колас.— Но-но, каб ты здаровенек быў, — падбадвёрваў .. Алесь каня. — Тралюй!Якімовіч.// Пракладваць дарогу, шлях. Узышоўшы на сенажаць, тралявалі шырокі гасцінец па густой траве, ішлі проста на дымаўскіх касцоў.Крапіва.— З праходу! — далей тралюе сабе дарогу дзядзька ў белым фартуху.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саро́мецца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; незак.
1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае паводзіны, учынкі і пад. [Максім] лавіў сябе на тым, што зайздросціць Мікодыму, і саромеўся гэтага.Машара.Пра гісторыю з лыжамі Воўка саромеўся расказваць у класе.Кавалёў.Пасля.. [Саша] прызналася, што саромелася свайго беднага ўбрання: яна была з беднай сям’і, расла без маці.Шамякін.
2. Адчуваць няёмкасць, бянтэжыцца, канфузіцца. Анежка ж, апынуўшыся ўпершыню на такой адзіноце з.. [Алесем], саромелася і таксама маўчала.Броўка.З імі быў Пеця Зварыкін — ціхі, непрыкметны юнак з доўгімі рукамі, якіх ён вельмі саромеўся і таму заўсёды трымаў за спіной.Васілёнак.//зінф. Не адважвацца рабіць што‑н. з-за няёмкасці, сарамлівасці. [Санька] падцягваць саромеецца, бо вельмі ж у яго тонкі голас супраць баса дзядзькі Якуба.Якімовіч.Валя саромеецца хадзіць на гэтыя вечарынкі і сядзіць вось так доўгімі вечарамі.Шамякін.
3.(звычайназадмоўем). Не цырымоніцца з кім‑н.; дзейнічаць бессаромна, бесцырымонна. — Жылаваты чалавек ты, браце! — падумаў Лабановіч: — Нават за напісанне ліста не саромеешся браць сала.Колас.Не саромеўся [Андрэй] нахлусіць сябру пяць карабоў з коптурам, каб толькі выставіць сябе перад ім ад важным і смелым.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)