падця́гваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падця́гваю падця́гваем
2-я ас. падця́гваеш падця́гваеце
3-я ас. падця́гвае падця́гваюць
Прошлы час
м. падця́гваў падця́гвалі
ж. падця́гвала
н. падця́гвала
Загадны лад
2-я ас. падця́гвай падця́гвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падця́гваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падця́гваць несов., в разн. знач. подтя́гивать; (таща, приближать — ещё) подта́скивать; см. падцягну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. што. Нацягнуць або напяць тужэй.

П. пасак.

2. каго-што. Падцягваючы, наблізіць.

П. бервяно да саней.

3. каго-што. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.

П. рэзервы к фронту.

4. перан., каго (што). Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

П. адстаючых па матэматыцы.

5. каму і без дап. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.

|| незак. падця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падця́гванне, -я, н. і падця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поддёргивать несов. падця́гваць; падшмо́ргваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подта́скивать несов., разг. падця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падця́гванне ср. подтя́гивание; подта́скивание; см. падця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падцягваць — падцягнуць і падцягвацца — падцягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падцягнуцца.

2. Зал. да падцягваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подтя́гивать несов., в разн. знач. падця́гваць; см. подтяну́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)