падцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.
1. што. Нацягнуць або напяць тужэй.
П. пасак.
2. каго-што. Падцягваючы, наблізіць.
П. бервяно да саней.
3. каго-што. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.
П. рэзервы к фронту.
4. перан., каго (што). Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).
П. адстаючых па матэматыцы.
5. каму і без дап. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.
|| незак. падця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падця́гванне, -я, н. і падця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)