падпо́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што і падпорка. Бярозавыя падпоры гнуцца пад цяжарам спелых антонавак. Грамовіч. Высокая, на чатырох металічных падпорах,.. [вышка] нагадвае крыху тэлевізійную мачту. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Падтрымка, апора (у 3 знач.). Бежанства зблытала .. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — .. бяздомны валацуга. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

corbel

[ˈkɔrbəl]

n.

1) Arch. вы́ступ -у m., ні́ша f.

2) Tech. падпо́рка, апо́ра f.; кранштэ́йн -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

strut

I [strʌt]

v.i.

хадзі́ць або́ ісьці́ ве́лічна, го́галем

II [strʌt]

1.

n.

падпо́ра, падпо́рка f.

2.

v.t.

падпіра́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

backing

[ˈbækɪŋ]

n.

1) падтры́мка, дапамо́га f.

2) фіна́нсавая падтры́мка

3) прыхі́льнікі, памага́тыя pl.

4) падпо́ра, падпо́рка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

упо́р, -а і -у, м.

1. -у, гл. уперці (у 3 знач.), уперціся (у 1 знач.).

2. мн. -ы, -аў. Прадмет, месца, у якое ўпіраюцца; падпорка.

Прылегчы на ў. і стрэліць.

У. для ног.

Ва ўпор

1) у непасрэднай блізкасці ад цэлі.

Стрэліць ва ўпор;

2) адкрыта, без хітрыкаў (разм.).

Сказаць ва ўпор;

3) пільна, прама і блізка.

Паглядзець на каго-н. ва ўпор.

Рабіць упор на каго-што або на кім-чым — звяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н., падкрэсліваць значэнне каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаты́ў, ‑тыва, м.

1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы. Шыловіч.

2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай. Аношкін.

[Ням. Stativ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчыпадпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джа ’парэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск. poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел. поренчъ, паренчъ ’поручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысо́шак (прысо́шок) ’сошка ў будане’ (ТС), сюды ж прісі́х ’рыбалоўнае прыстасаванне — двурогія драўляныя вілы, да якіх прымацоўваецца падхватнік, або невялікія перасоўныя звычайныя пасткі ў выглядзе падхватніка’ (Крыв.). Параўн. рус. урал. при́со́шек ’падстаўка пад стрэльбу пры стральбе’, присо́шкападпорка, стойка’, укр. присі́шок ’слупок з развілінай на канцы, у якую кладзецца гарызантальнае бервяно (падчас пабудовы хлява, пуні)’. Конфікснае ўтварэнне (пры‑ + ‑ак) ад со́шка (гл.) з усячэннем у апошняга слова суфікса ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skid1 [skɪd] n.

1. зано́с, буксава́нне; юз;

The car went into a skid. Машына забуксавала.

2. падста́ўка, падпо́рка

3. тармазны́ башма́к

be on the skids infml каці́цца ўніз, права́львацца;

put the skids under smb./smth. infml правалі́ць каго́-н./што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

со́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Памянш. да саха (у 1 знач.). Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, І пырнік дзікі вытрасае. Колас.

2. Жэрдка, падпорка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры збудаванні палаткі і пад. Пад дрэвам стаяла нязграбная палатна: на чатыры сошкі былі напяты посцілкі і дзяругі. М. Ткачоў.

3. Падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта. Кулямётныя сошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)