падпо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падпо́рка падпо́ркі
Р. падпо́ркі падпо́рак
Д. падпо́рцы падпо́ркам
В. падпо́рку падпо́ркі
Т. падпо́ркай
падпо́ркаю
падпо́ркамі
М. падпо́рцы падпо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпо́рка ж. подпо́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. і падпо́ра, -ы, мн. -ы, -по́р, ж.

Палка, брус, слуп і пад., якімі падпіраюць што-н.

П. пад яблыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Падстаўка, слуп, які падпірае тое, што можа абваліцца, упасці, зламацца. У садках — падпоркі пад яблынямі, жаўтабокія антонаўкі раз-пораз бухкаюць на зямлю. Навуменка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подпо́рка падпо́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кранштэ́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выступ або ўмацаваная ў сцяне касая падпорка для падтрымкі балкона, карніза і пад.

Аконны карніз на кранштэйнах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які зроблены або які ідзе нахільна, наўскос. Адкосная падпорка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́с, ‑а, м.

Спец. Стойка, брус, падпорка, якія ставяцца нахільна ў розных збудаваннях. Слупы з падкосамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Развіліна, рагуліна. А падпорка была дубовая. Знайшоў дзядзька Марцін гэтую разгаціну, вілаватую дубовую. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Шост, які ставіцца ў полі, на снезе для абазначэння межаў зямельных участкаў, дарогі, і пад.

2. Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін.

|| прым. тычкавы́, -а́я, -о́е (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)