2. Той, хто падпальвае што‑н. пры дапамозе факела. Ягор ведаў прыёмы гітлераўскіх факельшчыкаў: абліць сцены газай і на хаду падпаліць.Кавалёў.//перан. Той, хто падбухторвае на вайну. Факельшчыкі вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́вень, пе́ўня, мн. пе́ўні, пе́ўняў, м.
1. Самец курыцы.
2.перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).
◊
Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).
Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).
Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).
|| памянш.пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. крык.
П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падпа́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл.падпаліць (у 1, 2 знач.).
2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
on fire
а) у агні́
б) по́ўны запа́лу
play with fire — гуля́ць з агнём
set fire to — падпа́льваць
set on fire —
а) падпалі́ць
б) захапі́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Прымусіць гарэць, загарэцца. Запаліць лямпу. □ Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да кнота Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю.Арабей.// Наўмысля падпаліць. — Нашу вёску запалілі! — заплакаў хлопец.Чорны.//таксамабез дап.Падпаліць паліва (у печы). Запаліць у печы.
2.перан. Выклікаць у каго‑н. уздым пачуццяў, энергіі і пад.; натхніць. Расказаць пра.. [Кліма] трэба з пачуццём, каб запаліць сэрцы ўсіх салдат.Жычка.
3.перан. Прымусіць з’явіцца, узнікнуць (пра пачуццё, настрой і пад.). Жывы, новы, яскравы агеньчык запаліла вясна ў сэрцы хлебароба.Бялевіч.Выкрасаць каменем іскры патрэбен спрыт, а запаліць агонь у сэрцы чалавека паэтычнымі творамі — спрыту мала, патрэбна гарэнне самога паэта.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКА АБАРО́НА 1563.
Адбылася ў час Лівонскай вайны 1558—83 супраць рас. войска. 31.1.1563 Полацк быў абложаны больш як 60-тысячнай арміяй цара Івана IV Грознага. Горад абараняў гарнізон (у т. л. некалькі польскіх і нанятых ням. рот), полацкая шляхта, гараджане на чале з ваяводам С.Давойнам. 5 лют. Іван IV зрабіў спробу захапіць умацаваны Вял. пасад, але быў выбіты з яго. 8 лют. ўмацаванні пасада былі разбураны артабстрэлам. Давойна адвёў свае сілы ў Верхні замак, а Вял. пасад загадаў падпаліць. 9 лют.рас. войскі захапілі пасад і пачалі артабстрэл замка з усіх бакоў. Абложаныя рабілі вылазкі, але яны не прынеслі рашучага поспеху. 15 лют. Давойна згадзіўся здаць замак і прыбыў у стаўку цара. Але і пасля гэтага некат. абаронцы працягвалі супраціўленне, ім было дазволена з маёмасцю і зброяй без перашкод пакінуць Полацк. Горад быў разрабаваны, шмат гараджан і шляхты выведзена ў палон. Захоп Полацка — буйнейшая перамога Маскоўскай дзяржавы ў вайне, якая значна пагаршала паліт. становішча ВКЛ, выклікала шырокі міжнар. рэзананс і прыспешыла заключэнне Люблінскай уніі 1569 паміж ВКЛ і Польшчай.
Падпа́лак2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск.podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
марадзёр, ‑а, м.
1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў час вайны. Каб ноч віднейшая была, Ноч на чужой зямлі, Шміт марадзёрам загадаў Будынкі падпаліць.Танк.Па дарозе ехалі фурманкі.., нагружаныя нарабаваным дабром... — Траха не будзе, калі аднаго марадзёра мы затрымаем, — рашыў Мікола.Новікаў.
2.перан.Разм. Спекулянт, які прадае тавары па вельмі высокай цане.
[Фр. maraudeur — грабежнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kogut
м.
1. певень;
2.разм. мігалка (лямпа);
włączyć ~a — уключыць мігалку;
puścić czerwonego ~a — пусціць чырвонага пеўня; падпаліць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)