пе́вень, пе́ўня, мн. пе́ўні, пе́ўняў, м.

1. Самец курыцы.

2. перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).

Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).

Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).

Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).

|| памянш. пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. крык.

П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)