дро́бны гандля́р Kléinhändler m -s, -, Krämer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Заняпа́д ’упадак’. Укр.занепа́д ’тс’. Параўн. рус.бранск., смал., кур., арл.занепасть ’зрабіцца слабым, хваравітым’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *занепадати, *занепад + ти > *занепасти. Складанасць у сумяшчэнні значэння кораня (пад‑) і кампанента не-, якое дае ’не падаць’, што не адказвае сапраўднаму значэнню слова (прэфікс за‑ азначае пачатковы этап ці завяршэнне дзеяння, а таму ў гэтых разважаннях неістотны); параўн. рус.за‑не‑мочь. Калі ўлічыць наяўнасць рус.варонеж., бранск., кур., уладз., ярасл., кубан.занапастить(ся) ’мець напасці, г. зн. непрыемнасці; знікнуць, замучыць, страціць’, відаць, трэба ўводзіць слова да *занапасти, у якім потым адбылася ўзмацняючая народна-этымалагічная замена на > не: *занепасти.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
irrelevant[ɪˈreləvənt]adj.(to)
1. нерэлева́нтны; неадпаве́дны
2. недарэ́чны; непатрэ́бны; неісто́тны, які́ не ма́е дачыне́ння або́ адно́сін (да чаго-н.);
If he can do the job well, his age is irrelevant. Калі ён можа добра выконваць сваю работу, то яго ўзрост значэння не мае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
эпізады́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Нерэгулярны, несістэматычны. Эпізадычная дапамога. Эпізадычны кантроль. □ Вывучаючы яго [Скарыны] жыццё і дзейнасць, можна пераканацца ў тым, што цікавасць да вывучэння прыроды, самога жыцця ў беларускага вучонага праявілася вельмі рана і што яго заняткі медыцынай і баганікай не мелі эпізадычнага характару.Алексютовіч.//Неістотны, які не мае вялікага, рашаючага значэння. Прозвішча выпала ў Шыковіча з галавы — эпізадычная асоба, а яму трэба было ў працэсе запамінаць сотні розных прозвішчаў, беларускіх, рускіх, нямецкіх.Шамякін.
2. Які з’яўляецца толькі ў асобных сцэнах, эпізодах. Потым .. [Манро] паступіла на кінастудыю, здымалася ў эпізадычных нямых ролях.Новікаў.На першым часе навічкі выступалі ў масоўках ці выконвалі эпізадычныя ролі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́бязны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дробязі (у 1 знач.); дробны, невялікі. Дробязны тавар. Дробязныя рэчы.// Які датычыцца ўсіх дробязей, дэталей. Дробязныя клопаты. □ — І хоць ты быў сябрам яго бацькі, гэта не дае табе права на дробязнае апякунства ва ўсім.Савіцкі.
2.Неістотны, дробны (у 7 знач.). Першае баявое заданне не ўзрадавала .. [Сашу], бо здалося дробязным: вялікая справа пашыць чатыры сцягі!Шамякін.Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не паломіш, але і зарабіць не заробіш.Ермаловіч.
3. Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, нязначным рэчам. Дробязны чалавек. □ [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)