Вы́тлук ’свавольнік’ (Бяльк.); ’нахабнік, нягоднік’ (Янк. III). Запазычанне з польск. wytłuk ’мужчына або жанчына непрыстойнага жыцця, распуснік, лайдак’. У варыянце вы́тлуч ’тс’ (Шат.) ‑ч‑, відавочна, пад уплывам дзеяслова таўчы або па аналогіі з іншымі словамі з ‑ч‑ суфіксальным тыпу слухач, дзеяч, штурхач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

frech

1.

a дзёрзкі, наха́бны, бесцырымо́нны

ein ~er Kerl — наха́бнік

2.

adv дзёрзка, наха́бна

j-n ~ nlügen* — наха́бна абылга́ць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Абазу́рыцца ’страціць сорам’ (Касп.) < *обо‑зор‑ити‑ся. Параўн. рус. пск. абазуриться ’прыстасоўвацца, сваволіць’, абазурнікнахабнік, гультай’, абазурить ’страціць сорам’, абазориться (‑абазуриться), абазорник (‑абазурник; параўн. рус. озорник, зазорный, позор). Магчыма, таксама кантамінацыя абазориться з опозориться. Неверагодна Тапароў (Зб. Бернштэйну, 455), які сцвярджае іранскую крыніцу для гэтага слова. Маецца на ўвазе ўзнікшае на аснове ст.-іран. zūrah ’несправядлівасць’, ст.-перс. zūrah ’тс’ гіпатэтычнае *aba‑zū̆r з наступным марфалагічным перараскладам на славянскай моўнай глебе. Супраць іранскай крыніцы таксама лінгвагеаграфія слова. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аско́ла вісус; чалавек, што ўсюды паспявае’ (Бяльк.); параўн. рус. смал. асколок ’дзёрзкі, нахабны чалавек’, укр. дивитись оскілками ’глядзець са злобай’, польск. oskoła ’бярозавы сок’ (Брукнер). Гэта слова можна тлумачыць як семантычнае развіццё першаснага аскола таго ж паходжання, што і рус. оскол, бел. асколак, якія маглі мець значэнне тыпу ’стрэмка’. Яны развіваліся тым жа шляхам, што і рус. заноза. Іншае тлумачэнне: скажэнне слова раскол ’забойца, разбойнік; буян, нахабнік’ (Бяльк., Шат.), што адлюстроўвала ўяўленне аб раскольніках як адшчапенцах, кепскіх людзях, якое пашыралася царквой; у гэтым выпадку ўкр. прыклад, дарэчы, патрабуючы ўдакладнення, наўрад ці звязаны з бел. асколак рус. асколок. Сувязь тлумачэння з польск. oskola, відаць, ад уяўлення пра «ліпучасць» соку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус. наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус. ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, хал ’дарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел. аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус. нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поря́дочныйI

1. (довольно большой) даво́лі (-такі) вялі́кі; (значительный) зна́чны; (немалый) немалы́; ла́дны;

сего́дня поря́дочный моро́з сяго́ння даво́лі (-такі) вялі́кі маро́з;

э́то поря́дочное расстоя́ние гэ́та даво́лі (-такі) вялі́кая (зна́чная, немала́я, ла́дная) адле́гласць;

2. (в большой степени — об отрицательных качествах) разг. вялі́кі, страшэ́нны;

поря́дочный наха́л вялі́кі (страшэ́нны) наха́бнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахритны (ны‑ хритный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус. нахрит ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахритом ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахрип, нахрипам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахрипкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахриткі (ахряткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахариткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен. hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац. chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац. nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pig [pɪg] n.

1. свіння́; парася́

2. неаха́йнік; наха́бнік; свіння́;

How can you live in this mess? You are such a pig! Як можна жыць у такім беспарадку? Якая ж ты свіння!

make a pig of oneself infml аб’яда́цца;

in a pig’s eye infml ніко́лі, нізашто́;

make a pig’s ear (out) of smth.BrE, infml рабі́ць што-н. ве́льмі дрэ́нна, халту́рыць;

buy a pig in a poke ≅ купі́ць ката́ў мяшку́;

when pigs fly AmE, iron. ≅ калі́ рак на гары́ сві́сне;

pigs might fly BrE чаго́ то́лькі не быва́е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Інтуру́сіца ’лухта, глупства’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. туру́сы ’лухта, балбатня’, галоўным чынам у выразах турусы на колёсах; подпускать турусы (на колёсах); нести турусы (на колёсах), дыял. туру́сить ’казаць лухту, хлусіць, вярзці глупства’, ’трызніць у сне’. Гэтыя выразы звычайна тлумачаць назвы асаднай вежы, якая рухаецца на колах, паколькі расказы аб ёй лічыліся неверагоднымі. Далей збліжаюць са ст.-рус. тарасъ ’падкатны зруб, які ўжываўся для абароны і асады горада’ (XVI ст.) (Праабражэнскі, 2, 21; КЭСРЯ, 455), запазычаным з польск. taras ’насып, вал; укрыцце, загарода; тэраса’, якое ўзыходзіць да лац. terrācea праз франц. ці ням. пасрэдніцтва (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 138). Аднак збліжэнне з таросы выклікае фанетычныя цяжкасці і не з’яўляецца неабходным, тым больш што турусы можна звязаць непасрэдна з лац. turris ’вежа’ (гл. заўвагу Трубачова, Дополн., 4, 125). Пачатковае ін‑ у беларускім слове не зусім яснае. Магчыма, вынік кантамінацыі з *інтруз, якое пранікла ва ўсходнеславянскія гаворкі з польск. intruzнахабнік, назойлівы чалавек’, ’выскачка’ (Слаўскі, 1, 465). Не выключана, што ін‑ асэнсоўваецца як прэфіксальны элемент, адносна словаўтварэння і семантыкі параўн. алесіца (гл.) < акалесіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)