наха́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. наха́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наха́бніцкі, -ая, -ае.

Н. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наха́бнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наха́бнік наха́бнікі
Р. наха́бніка наха́бнікаў
Д. наха́бніку наха́бнікам
В. наха́бніка наха́бнікаў
Т. наха́бнікам наха́бнікамі
М. наха́бніку наха́бніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наха́бнік м. наха́л, нагле́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наха́бнік, ‑а, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек. Дзяўчына адзявалася з густам, але не крыкліва, з хлопцамі трымала сябе сціпла, нахабнікаў ненавідзела. Бажко. / Пра жывёл, птушак, насякомых. Нахабнікі-вераб’і хутка заўважылі адсутнасць гаспадароў [у гняздзе] і занялі яго з крыкам і бойкай. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наха́бнік м Frchling m -s, -e; Únverschämte (sub) m -n, -n, Frchdachs m -es, -e; Rüpel m -s, -; Flgel m -s, - (хуліган)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нахабнік, грубіян; хам, хамула (разм. зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наха́бніца, ‑ы, ж.

Жан. да нахабнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наха́л наха́бнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагле́ц наха́бнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

impudent [ˈɪmpjədənt] adj. fml дзёрзкі; бессаро́мны;

an impudent fellow наха́бнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)